«Хай яны здохнуць у тых рэчах!» — украінская зорка пра марадзёраў
Спявачка Ірына Білык распавяла пра марадзёрства ў сваім доме. Народная артыстка Украіны мяркуе, што яе дом для расійскіх салдатаў быў штабам, дзе яны сядзелі да апошняга.
Украінская спявачка Ірына Білык распавяла пра тое, як у яе доме ў Бярозаўцы пад Кіевам марадзёрылі расійскія акупанты. Украінская зорка расказала пра гэта ў праграме «Зірковий шлях».
«Мае сябры, усе 50 чалавек, хто там быў у дамах, іх вывелі, і яны ішлі з белымі сцягамі хто куды... Стралялі, вельмі шмат трупаў у мяне каля дома. Гэта якраз кірунак Стаянкі, у Жытомір... Я жыву пасярод дарогі ў Жытомір, якраз дзе паварот, дзе яны выязджалі і гэта ўсё крышылі. Ніякай крамы не засталося, школы — усё-ўсё апаганенае», — распавяла спявачка.
Паводле яе слоў, у хаце было ўсё перавернутае, і нават шафа адарваная ад сцяны.
«Вось навошта было браць шафу і проста адрываць яе ад сцяны? Кідаць гэта ўсё на падлогу? Я не ведаю, там проста каша. У мяне было вельмі шмат касцюмаў, канцэртны абутак — і яны, вы ведаеце, не ўзялі бліскучыя мае футрачкі, не ўзялі бліскучыя чаравічкі. Думаю, напэўна, не носяць іх жанчыны такога карнавалу», — адзначыла Ірына Білык.
Таксама Білык лічыць, што яе дом для расійскіх салдат быў штабам, дзе яны сядзелі да апошняга.
«Яны там гулялі, яны адрываліся, — і гэта, мабыць, было найлепшым момантам за ўсё ў іх жыццё — сядзець і гуляць у нашых дамах. Але тое, што яны пакінулі пасля сябе, вядома... Няўжо яны там і сралі, і елі? Гэта ўсё так і было, і тое, што яны забралі з сабой мае рэчы, апаратуру, мае сябры кажуць: "Іра, яны здохнуць у тых рэчах. Хто надзене на сябе — той памрэ". Я буду так спадзявацца», — падкрэсліла ўкраінская спявачка.
Паводле korrespondent.net