Хакеры ўзламалі сайт «Росреестра» РФ і павіншавалі з Днём Канстытуцыі Украіны

Хакеры ўзламалі сайт расійскай дзяржаўнай установы "Росреестр" і павіншавалі з Днём Канстытуцыі Украіны.

0849b89_.jpg

Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы расійскага сайта віншаванне з украінскім святам, у якім успомнілі пра вайну РФ супраць украінцаў.

Аб узломе паведамілі ў Федэральнай службе дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастру і картаграфіі Расіі.

"Сёння ва Украіне магло быць свята, але з-за нас — толькі боль і пакуты", — гаварылася на сайце Росреестра пасля працы хакераў.

Паводле pravda.com.ua