Галоўнакамандуючы УСУ: «Да дзяржаўнай мяжы засталося 50 кіламетраў»

Узброеныя сілы Украіны працягваюць вызваляць акупаваныя Расіяй тэрыторыі. З пачатку верасня пад кантроль Украіны вярнулі больш за 3 тысячы квадратных кіламетраў, паведамляе Галоўнакамандуючы УСУ Залужны.

35_12.jpg

«На Харкаўскім напрамку мы пачалі наступаць не толькі на поўдзень і ўсход, але і на поўнач. Да дзяржаўнай мяжы 50 км», — піша Залужны ў сваім тэлеграм-канале. 
На гэтых здымках можна ўбачыць вынік працы некалькіх падраздзяленняў УСУ. Вызваленыя вёскі Байрак, Новая Гусараўка, Шчураўка і Вільхаватка. 


«Узяццё магутных апорных пунктаў расійскіх войск, якія яны з гонарам называлі «Масква», «Омск» і «Піцер», дало магчымасць перайсці ў контрнаступ на Балаклею, Ізюм і Купянск.

Я ганаруся і ўдзячны кожнаму ўкраінскаму вайскоўцу. Маю гонар ваяваць плячо ў плячо з вамі.
Вечная Памяць палеглым у баях за Украіну!», — заявіў украінскі галоўнакамандуючы.