Генштаб УСУ: страты расійскіх войскаў набліжаюцца да 6 тысяч чалавек
Генштаб Узброеных сіл Украіны назваў прыкладныя страты расійскіх войскаў з пачатку ўварвання ва Украіну.
Паводле звестак УСУ, прыкладныя страты праціўніка з 24.02 па 02.03 склалі:
- асабовага складу — 5840 чалавек;
- самалётаў — 30 адз;
- верталётаў — 31 адз;
- танкаў — да 211;
- баявых браніраваных машын — 862;
- артылерыйскіх сістэм — 85;
- сродкі СПА — 9;
- РСЗА — 40;
- цыстэрнаў з ГЗМ — 60;
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 3,
- лёгкія хуткасныя кацеры — 2 адз;
- аўтамабільнай тэхнікі — 355.
Дадзеныя ўдакладняюцца. УСУ адзначае, што падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў.
Нагадаем, што Расія афіцыйна не публікуе свае лічбы па стратах з таго ці іншага боку. СМІ, якія кажуць аб стратах, блакуюцца.