Хто замовіў бітву за Варшаву?
Рэакцыя на бойку расійскіх і польскіх фанатаў 12 чэрвеня аказалася настолькі маштабнай, што ў польскай прэсе з’явіліся нават канспіралагічныя версіі прычын апошніх
падзей.
Як вядома, у той вечар у выніку бойкі ў Варшаве, пралогам якой стаў вулічны марш расійскіх фанатаў з нагоды Дня Расіі, было арыштавана каля 100 асобаў. Аднак галоўныя
наступствы “другой варшаўскай бітвы наперадзе. Безумоўна, яны адаб’юцца на стане польска-расійскіх адносін, на ўнутранай палітычнай сітуацыі ў Польшчы і г.д.
Рэакцыя на бойку расійскіх і польскіх фанатаў 12 чэрвеня аказалася настолькі маштабнай, што ў польскай прэсе з’явіліся нават канспіралагічныя версіі прычын апошніх падзей.
Як вядома, у той вечар у выніку бойкі ў Варшаве, пралогам якой стаў вулічны марш расійскіх фанатаў з нагоды Дня Расіі, было арыштавана каля 100 асобаў. Аднак галоўныя
наступствы “другой варшаўскай бітвы наперадзе. Безумоўна, яны адаб’юцца на стане польска-расійскіх адносін, на ўнутранай палітычнай сітуацыі ў Польшчы і г.д.
Менавіта таму шмат хто шукае канспіралогію ў тым, што здарылася.
Напрыклад, сайт каталікоў Polonia Christiana лічыць, што бойка ў Варшаве была часткай нейкай аперацыі расійскіх уладаў. Па-першае, аўтары ўзгадваюць агрэсіўную рэакцыю расійскіх СМІ на заклік
польскага пасольства ў Маскве да расійскіх балельшчыкаў — пазбегнуць дэманстрацыі ў Польшчы забароненых за Бугам савецкіх сімвалаў. Каментуючы тую заяву, расійская прэса хутчэй падбівала
балельшчыкаў прыхапіць з сабой у польскі тур “сярпаста-малаткасты сцяг.
Выданне таксама цытуе расійскую ліберальную прэсу, якая вельмі дзівілася жаданню расійскіх тыфозі адзначыць у Варшаве свята 12 чэрвеня, паколькі ў самой Расіі гэты дзень, які хоць і лічыцца афіцыйным
святам, практычна ніхто не святкуе. Тым больш, ігнаруюць яго аматары махаць савецкімі штандарамі: як вядома, прыняцце 12 чэрвеня 1990 года дэкларацыі аб суверэнітэце Расіі паскорыла развал СССР.
Не кажучы пра тое, што ў фанацкім асяроддзі значна больш прыхільнікаў правых антыкамуністычных канцэпцый. Расія і СНД, здаецца, ці не адзіны ў Еўропе рэгіён, дзе кельцкі крыж (сімвал радыкальных
правых) стаў знакам усёй субкультуры футбольных фанатаў.
Медыя-падзея — бойка ў Варшаве — сапраўды аказалася значна больш важнай для расійскай аўдыторыі, чым апазіцыйны марш мільёнаў, які адбыўся ў той жа дзень у Маскве. Аднак Расія і так
ужо пацярпела з-за выхадак фанатаў сваёй зборнай. Як вядома, пасля першых інцыдэнтаў у Вроцлаве ФІФА пачала дысцыплінарную справу супраць Расійскага футбольнага саюза. Апошні, у сваю чаргу, выдаў
спецыяльны зварот для расійскіх фанатаў, заклікаючы іх годна прадстаўляць айчыну.
Акрамя таго, пра праўдзівасць версіі рукі ФСБ сведчыць тое, што Polonia Christiana і іншыя правыя СМІ былі ў лепшым выпадку інструментамі ў руках Лубянкі. Менавіта польскія правыя медыя
гіпербалізавалі вельмі спрэчную ў гістарычным вымярэнні тэму савецкай сімволікі. “Савецкі сцяг на вуліцах польскіх гарадоў — тое ж самае, што нямецкія фанаты прыедуць у Польшчу са
свастыкай, — піша сайт Nazionalista.pl . “Чаму нам плююць у твар наўпрост пасярод сталіцы нашай быццам незалежнай дзяржавы, а мы робім выгляд, што ідзе дождж?
Тое ж выданне заклікала палякаў у выпадку з’яўлення на гарызонце чырвонага сцяга, як гаворыцца, не праходзіць міма.
Пасля падзей 12 чэрвеня правыя яшчэ больш раскручваюць спіраль напружання. Хітом нацыяналістычнага інтэрнэта сёння стала песня “Бей бальшавіка. А адзін з функцыянераў варшаўскага
бюро апазіцыйнай кансерватыўнай партыі “Права і Справядлівасць (PiS) лічыць, што хуліганы, якія збівалі расійскіх калег, абаранілі гонар Польшчы, падстрахаваўшы футбалістаў, якія
аказаліся не здольнымі перамагчы рускіх на стадыёне. Увогуле, напярэдадні расійскага маршу адзін з лідараў PiS заклікаў да пратэстаў супраць маніфестацый, зноў жа з-за тых сцягаў з сярпом і
молатам.
Нельга не ўзгадаць яшчэ адну версію прычын інцыдэнту. Напярэдадні матчу Польшча—Расія сайт нацыяналістычнай арганізацыі “Усепольская моладзь звяртаў увагу на тое, што
ўлады Варшавы дазволілі расійскі марш, добра ведаючы, што з’яўленне на ім правакацыйнай сімволікі (а значыць — і падстаў для канфрантацыі) гарантавана.
“Ці будуць бойкі? Не вядома, аднак зразумела адно — “платфармісты (ад назвы партыі “Грамадзянская платформа (РО) — урадавай партыі ў
Польшчы) зрабілі ўсё, каб скандальны правакацыйны марш быў дазволены. Уся адказнасць за тое, што адбудзецца на вуліцах Варшавы, ляжыць на ўладах Варшавы, — пісаў сайт. Групоўка
звязвае такія паводзіны ўлады з новым праектам закону аб сходах, які зараз разглядае Сейм. Новы кодэкс яўна будзе тычыцца і сходаў вельмі шумных груповак фанатаў.
Такая тэорыя цалкам пасуе таму, што ўрад Дональда Туска ўжо амаль як год вядзе вайну з фанацкім рухам. Аднак наўрад ці Туску для таго, каб ціснуць на фанатаў, быў патрэбны прэцэдэнт, які атрымаў
сусветны рэзананс. Бойка ў Варшаве падарвала прэстыж цяперашняй польскай палітычнай эліты. Шматлікія сусветныя выданні прысвяцілі перадавіцы бойцы, і амаль усе адзначылі слабую тактыку польскай
паліцыі, якая дазволіла правакатарам уцягнуць у беспарадкі мірных фанатаў.
Гэта ацэнка таксама незвычайная. Па кадрах можна пабачыць, што ў бойцы ўдзельнічаў у лепшым выпадку 0,1 працэнтаў прысутных на вуліцы людзей. Таму некаторыя выданні, кшталту «Gazeta
Wyborcza», нават асудзілі еўрапейскую прэсу за двайныя стандарты. Узгадваюць, што 4 гады таму ў Манчэстэры дайшло да бойкі паміж фанатамі клубаў «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) і
«Glasgow Rangers». У выніку адзін чалавек быў цяжка паранены нажом, а цэнтр гораду выглядаў так, быццам на яго кінулі бомбу. Аднак ніякай рэакцыі прэсы на тыя разборкі не было.
Падыход такога кшталту дазваляе шмат каму казаць пра нейкую медыя-змову супраць добрага іміджу Польшчы. Адказ ведае польская левая прэса. На яе думку, заходнія СМІ, звязаная з буйнымі фінансавымі
канцэрнамі і ўрадамі, зараз шукаюць інфармацыйную нагоду, каб адцягнуць увагу людзей ад эканамічных праблем і пошукаў адказнага за крызіс. Прайсці міма бойкі ў Варшаве яны папросту не маглі.
Між тым, ёсць і альтэрнатыўная думка. Быццам менавіта польская журналістыка нясе адказнасць за тое, што адбываецца. На гэта звяртае ўвагу сайт salon24.pl. Аўтар артыкулу “Варшаўская бітва
2012 лічыць, што ва ўсім вінаватыя польскія СМІ, якія надалі гістарычны і палітычны кантэкст матчу Расія—Польшча. Па словах журналіста, польскім хуліганам, па сутнасці, усё роўна,
каго мачыць. Аднак, паколькі прэса прадставіла матч Польшча—Расія як нейкую другую Бітву за Варшаву, пытанне, каму біць пысу, было вырашана само сабой.
Пакуль палітыкі, аналітыкі і прэса шукаюць адказнага, сітуацыя накаляецца. Сёння стала вядома пра тое, што пракрамлёўскі рух «Наши» арганізаваў пікет каля польскага пасольства ў
Маскве, якое ў сваю чаргу ўзялі пад дадатковую ахову. Адначасова нямецкая агенцтва DРА інфармуе, што ў Маскве баяцца рымейка падзей 2005 года, калі ў Варшаве мелі месца напады на дзяцей расійскіх
дыпламатаў.