ISW: расійскія войскі наўрад ці змогуць захапіць увесь Данбас да канца 2026 года
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін нядаўна аддаў загад расійскім вайскоўцам завяршыць захоп Данецкай вобласці да 31 снежня 2026 года. Аналітыкі ISW, адзначаюць, што гэта ўжо 16-ты дэдлайн, усталяваны Пуціным, і думаюць, што РФ наўрад ці змогуць захапіць увесь Данбас у вызначаны тэрмін. Ідуць 1644-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 209 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 25 жніўня.
На Пакроўскім кірунку адбылося 22 атакі расіян ў бок населеных пунктаў Новы Донбас, Дабраполле, Вольнае, Новааляксандраўка, Сяргееўка, Мураўка, Новапаўлаўка і ў раёне Радзінскага, Мірнага, Котліна, Удачнага, Но00вамікалаеўкі.
На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 19 атак у раёнах населеных пунктаў Канстанцінаўка, Іванаполле, Іллінаўка, Навасёлаўка, Грузкае і ў бок населеных пунктаў Вольнае і Кучараў Яр.
Спробы ўклініцца ў абарону УСУ адбіты на Ліманскім кірунку, дзе расіяне 14 разоў атакавалі ў бок населеных пунктаў Ліман, Навасёлаўка, Дзіброва, Дробышава і недалёка ад Вольгаўкі.
На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 11 атак праціўніка ў бок населеных пунктаў Казачая Лапань, Гапцёўка, Старыца, Рацькаўка і Зарубінка.
На Славянскім кірунку арсія РФ здзейсніла 10 штурмаў у раёнах населеных пунктаў Крывая Лука, Закітнае, Дзіброва, Рэзнікоўка і ў бок Рай-Аляксандраўкі і Мікалаеўкі.
* * *
Апошнія два дні расійскія войскі ішлі на прарыў на розных напрамках, аднак Сілы абароны Украіны спынілі прасоўванне праціўніка, паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
23 і 24 жніўня расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні на поўначы Харкаўскай вобласці, аднак не змаглі прасунуцца наперад з-за контратак украінскіх сіл.
На Купянскім кірунку 23 і 24 жніўня расіяне працягвалі наступ, аднак пацверджанае прасоўванне не зафіксавана. У напрамку Баравой армія РФ таксама здзяйсняла абмежаваныя атакі без поспеху. Геалакацыйныя кадры ад 23 жніўня сведчаць, што ўкраінскія вайскоўцы ўтрымліваюць пазіцыі паблізу Новаплатонаўкі, нягледзячы на заявы расійскага боку аб прасоўванні.
На тактычным напрамку Канстанцінаўка-Дружкаўка расійскія войскі 23 і 24 жніўня працягвалі наступальныя дзеянні, але не дасягнулі пацверджанага прасоўвання.
У раёне Дабраполля расіяне атакавалі без пацверджаных поспехаў. Наступальныя дзеянні расіян на Пакроўскім, Навапаўлаўскім і Александраўскім кірунках 23–24 жніўня таксама не прынеслі ім тэрытарыяльных дасягненняў.
У той жа час УСУ наносілі ўдары па расійскай паліўна-лагістычнай інфраструктуры ў акупіраванай Луганскай вобласці. А на Славянскім кірунку ўкраінскія вайскоўцы, наадварот, нядаўна прасунуліся. Геалакацыйныя матэрыялы пацвярджаюць рух УСУ ўсходней Дзібровы, паўднёвей-заходней Лімана.
* * *
Расіяне атакавалі ноччу прадпрыемства на тэрыторыі Карукаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці, у выніку ўзнік пажар плошчай больш за 3000 кв. м.
У ноч на 25 жніўня ў Кіеве ў выніку варожай атакі беспілотнікаў зафіксавана пашкоджанне 16-павярховага дома ў Галасееўскім раёне.
У выніку варожага ўдару УАБ у Запарожжы на досвітку ва аўторак, 25 жніўня, загінулі два чалавекі.
Ноччу 25 жніўня расіяне нанеслі ўдар па гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Днепрапятроўскай вобласці. З-за атакі ўзнік пажар.
Расійскія акупанты атакавалі беспілотнікам Shahed аўтамабільны пункт пропуску «Вінаградаўка» на мяжы з Малдовай. Цяпер ПП не працуе, грамадзян будуць перанакіроўваць на іншыя КПП.
25 жніўня ў РФ паведамляюць, што беспілотнікі атакавалі расійскі Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі, у сетцы публікуюць кадры пажару.
* * *
* * *
Расійская армія зноў атрымала дэдлайн для поўнага захопу Данбаса, хоць з 2022 года не выканала ніводнага з 15 папярэдніх загадаў Крамля, паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Па інфармацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін нядаўна аддаў загад расійскім вайскоўцам завяршыць захоп Данецкай вобласці да 31 снежня 2026 года. Як сцвярджае ўкраінскі лідар, сярод галоўных аператыўных мэтаў расійскага кіраўніцтва застаюцца Канстанцінаўка, Славянск і Краматорск. Усе тры гарады ўваходзяць у ўмацаваную абарончую лінію Украіны.
Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны звяртаюць увагу, што гэта не першы дэдлайн, які ўсталёўвае Пуцін. У цэлым, з пачатку паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскі дыктатар 15 разоў вызначаў асобныя тэрміны для захопу ўсёй Данецкай обласці. Расійская армія не выканала ніводнага з іх.
У цяперашні час РФ кантралюе каля 21 170 квадратных кіламетраў або прыкладна 79,89% тэрыторыі Данецкай вобласці. У Луганскай вобласці пад кантролем расійскіх войскаў знаходзіцца каля 26624 квадратных кіламетраў, або прыкладна 99,77% тэрыторыі.
Па ацэнцы ISW, устаноўленыя Крамлём тэрміны застаюцца адарванымі ад рэальнай сітуацыі на полі бою. Аналітыкі лічаць, што расійскія войскі наўрад ці змогуць захапіць увесь Данбас да канца 2026 года, калі наогул даб'юцца гэтай мэты.
* * *
Падчас пасяджэння Савета Бяспекі ААН намеснік пастаяннага прадстаўніка ЗША пры арганізацыі Дэн Негрэа заклікаў Расію і Украіну спыніць удары па грамадзянскіх аб'ектах і вярнуцца за стол перамоваў.
«Мы заклікаем абодва бок спыніць любыя ўдары, якія наносяць шкоду грамадзянскім судам або ствараюць пагрозу іх пашкоджання. Бессэнсоўна працягваць праліваць кроў нявінных грамадзянскіх асоб, калі ваеннага рашэння гэтай вайны не існуе» — сказаў дыпламат.
Ён заклікаў Расію і Украіну «вярнуцца да перамоваў» і запэўніў, што «будуць адыгрываць любую канструктыўную ролю, на якую здольныя, каб садзейнічаць перамовам паміж Масквой і Кіевам для дасягнення гэтага выніку».
У той жа час Негрэа заявіў, што Злучаныя Штаты застаюцца прыхільнымі да будучыні Украіны як суверэннай і квітнеючай дзяржавы.
* * *
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бэрнхэм заявіў у інтэрв'ю для Bloomberg, што ў верасні адправіцца ў ЗША разам з іншымі еўрапейскімі лідарамі, каб паспрабаваць узмацніць абарону Украіны.
Па словах чыноўніка, яны паедуць у ЗША для таго, каб пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа даць Украіне доступ да часткі запасаў ракет-перахопнікаў Patriot напярэдадні зімы.
«Я з нецярпеннем чакаю паездкі ў Нью-Ёрк у верасні… З’язджаючы сёння (з Украіны), я цалкам дакладна ведаю, што мне трэба зрабіць у бліжэйшыя некалькі тыдняў», — сказаў Бэрнхэм.
Яго каментары прагучалі падчас яго першага міжнароднага візіту пасля ўступлення ў пасаду прэм'ера. 24 жніўня ён прыбыў ва Украіну і старшынваў на пасяджэнні «кааліцыі рашучых», а таксама правёў двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Па словах палітыка, ён з'ехаў з пачуццём «сапраўды вялікага аптымізму» наконт таго, што цяперашнія цяжкасці Украіны ў абароне ад расійскай балістыкі, выкліканыя нізкім запасам ракет да СПА, «вырашальныя».