Як выглядае будынак драмтэатру ў Чарнігаве пасля ўдару расійскай ракетай (шмат фота)
Будынак драмтэатру ў Чарнігаве разбураны ўдарам расійскай ракеты «Іскандэр». У суботу, 19 жніўня, Расія нанесла ўдар па цэнтры Чарнігава. Ракета трапіла ў будынак драматычнага тэатру, дзе была анансаваная выстава дронаў.

У выніку абстрэлу загінулі сем чалавек, 156 атрымалі раненні. Сярод ахвяр атакі — 6-гадовая дзяўчынка Сафія. Яна памерла ад страты крыві.
Цяпер актыўна працягваюцца работы па ачыстцы цэнтра горада і праводзіцца абследаванне ўсіх жылых дамоў і ўстаноў, каб ацаніць памер шкоды.
Глядзіце таксама
