Яраслаў Качыньскі
Лідар полькай апазіцыі, старшыня партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) мае някепскія шансы вярнуцца ва ўладу (нагадаем, што яго партыя кіравала краінай да 2007 года, калі прайграла выбары «Грамадзянскай платформе»). Калі верыць апытанням саліднага агенцтва TNS Polska, на цяперашні момант PiS апераджае па папулярнасці «Грамадзянскую платформу» (РО) на 6 працэнтаў.
Лідар полькай апазіцыі, старшыня партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) мае някепскія шансы вярнуцца ва ўладу (нагадаем, што яго партыя кіравала краінай да 2007 года, калі прайграла выбары «Грамадзянскай платформе»). Калі верыць апытанням саліднага агенцтва TNS Polska, на цяперашні момант PiS апераджае па папулярнасці «Грамадзянскую платформу» (РО) на 6 працэнтаў. У выпаду, калі галасаванне адбылося б заўтра, партыя Качыньскага магла б набраць 39 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, а «Грамадзянская платформа» — 33. На думку спецыялістаў, такі расклад тлумачыцца тым, што PiS прапанавала ў якасці кандыдатуры на пасаду прэм’ера эканаміста Пятра Глінскага, які падабаецца не толькі кансерватарам, аднак і частцы электарату лібералаў. Сам Качыньскі ўжо заявіў, што цяперашняя Трэцяя польская рэспубліка перажывае агонію. Як вядома, Качыньскі марыць пра прыняцце новай канстытуцыі Чацвёртай Рэчы Паспалітай. З іншага боку, выбары ў польскі парламент адбудуцца толькі праз тры гады, і не факт, што статус-кво захаваецца. Акрамя таго, нават 39 працэнтаў папулярнасці не гарантуюць прыходу PiS да ўлады, паколькі для фармавання ўраду патрэбна большасць у парламенце. Між тым, паводле тых жа апытанняў, у парламент могуць акрамя РО і PiS трапіць выключна былыя камуністы з партыі «Саюз левых дэмакратаў» (SLD). Цяжка ўявіць, што кансерватары могуць стварыць з імі кааліцыю.