Кітай. Уйгуры паўсталі з-за ўколаў

Ва Урумчы — новыя хваляванні. У выніку 5 чалавек загінулі і 14 трапілі ў шпіталі. Маштабы пратэстаў меншыя за ліпеньскія (тады загінулі толькі па афіцыйных дадзеных 197 чалавек), аднак яны ясна прадэманстравалі, што канфлікт паміж уйгурамі і цэнтрам набывае сталы характар. Магчыма, Пекін паспрабуе вырашыць праблему за кошт адстаўкі кіраўніка мясцовай секцыі кампартыі, які кіруе аўтаномным раёнам ужо 15 гадоў. Менавіта яго адстаўкі патрабавалі дэманстранты. Непасрэднай прычынай, каб выйсці на вуліцы, стала загадкавая хваля хуліганскіх атак на мінакоў.

Ва Урумчы — новыя хваляванні. У выніку 5 чалавек загінулі і 14 трапілі ў шпіталі. Маштабы пратэстаў меншыя за ліпеньскія (тады загінулі толькі па афіцыйных дадзеных 197 чалавек), аднак яны ясна прадэманстравалі, што канфлікт паміж уйгурамі і цэнтрам набывае сталы характар. Магчыма, Пекін паспрабуе вырашыць праблему за кошт адстаўкі кіраўніка мясцовай секцыі кампартыі, які кіруе аўтаномным раёнам ужо 15 гадоў. Менавіта яго адстаўкі патрабавалі дэманстранты. Непасрэднай прычынай, каб выйсці на вуліцы, стала загадкавая хваля хуліганскіх атак на мінакоў. Невядомыя калолі іх шпрыцамі з нейкай вадкасцю. У медычныя ўстановы звярнулася 476 ахвяраў. Пры гэтым цяжка зразумець, хто арганізаваў напады. Кітайцы кажуць, што уйгуры. Уйгуры ўсю адказнасць перакладаюць на кітайскія спецслужбы. У любым выпадку, цэнтральныя ўлады відавочна баяцца, што наступныя пратэсты адбудуцца ва Урумчы 1 кастрычніка, калі КНР будзе адзначаць 60-ю гадавіну свайго стварэння.
Па матэрыялах «Der Welt» (Германія)