Каманда Навальнага расказала, як пуцінскі генерал Суравікін зарабляе на крыві
Паплечнікі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага сцвярджаюць, што кампанія жонкі камандуючага расійскай групоўкі войскаў ва Украіне генерала Сяргея Суравікіна атрымлівае мільёны ад кампаніі, звязанай з бізнэсоўцам Генадзем Цімчанкам.
У расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй адзначаецца, што
гэтая кампанія здабывае фасфаты ў Сірыі, дзе Суравікін таксама камандаваў
расійскімі войскамі. На думку паплечнікаў Навальнага, генерал зарабіў,
абараняючы бізнэс-інтарэсы Цімчанкі.
Паказваецца, што ад бізнэсмэна кампанія жонкі Суравікіна
атрымала крэдыты на суму 129 мільёнаў расійскіх рублёў.
Каманда Навальнага перакананая, што гэтыя выплаты «больш за ўсё падобныя на хабары».
У апошняй афіцыйнай дэкларацыі Суравікіных адзначаецца, што
з 2017 да 2019 года генерал зарабіў сумарна 30,9 мільёна рублёў, а яго жонка — 19,7 мільёна. Пасля 2019-га Мінабароны РФ засакрэціла інфармацыю аб даходах
кіраўніцтва арміі.
8 кастрычніка ў Міністэрстве абароны РФ ўпершыню прызначылі
камандуючага акупацыйнай арміяй у Украіне. Гэтая пасада дасталася 55-гадоваму
Суравікіну.
Кіраўнік маскоўскага бюро Financial Times Макс Седон назваў
Суравікіна карумпаваным і брутальным генералам нават па стандартах расійскай
арміі.
21 кастрычніка стала вядома, што Суравікін аказаўся ўладальнікам элітнай нерухомасці коштам каля двух мільёнаў долараў.
Паводле unian.net.