«Адзін вар'ят учапіўся ва Украіну, наняў імбецыла...» Навальны выступіў з антываеннай прамовай у судзе

У Маскоўскім гарадскім судзе сёння разглядалася апеляцыя на прысуд Аляксею Навальнаму. Сенсацый не адбылося: прысуд апазіцыйнаму расійскаму палітыку пакінулі ў сіле — 9 гадоў калоніі строгага рэжыму. Апошняе слова Навальнага апублікавалі яго паплечнікі.

kmo_186389_00035_1_t222_164840.jpg

— Паважаны суд, вы будзеце мяне перабіваць? — адразу запытаў Аляксей Навальны.

— Мы вас слухаем уважліва, — запэўніў суддзя.

— Добра, гэта маё 6-7 апошняе слова за паўтара года, і ўсё ператвараецца ў камедыю.

Падчас апошняга слова было камічна, калі маёра пераапранулі ў тэхсупрацоўніка. І калі я прамаўляў слова «вайна», ён націскаў на кнопку і ўсё адключалася. Мяне гэта моцна злавала. Але з іншага боку натхняльны момант. У іх ёсць усё, але яны баяцца, што зэк ім нешта такое скажа.

Агаворка, я асабіста супраць суда нічога не маю, я вас не ведаю, але калі я кажу «вы», я маю на ўвазе ўсю вашу ўладу, Пуціна, Дзярждуму, Савет Федэрацыі. Я звяртаюся да жулікаў і забойцаў.

Паводле прысуду, я абразіў суд, але яго ніхто не паважае. Баяцца, але не паважаюць. Але гэта артыкул мне не падыходзіць, непавага — няправільна, больш бы падыйшоў артыкул пра «пагарду да суда», таму што я пагарджаю ваш суд, я пагарджаю вашу сістэму і пагарджаю вашу ўладу, я не баюся ні вас, ні бункернага дзеда. І я заклікаю ўсіх не баяцца, таму што гэта злачынства супраць сябе.

За апошнія гады ніхто не забіў больш рускіх, чым Пуцін.

(Суддзя перапыняе Навальнага).

— Я вось таму і ўдакладняў, ці будзеце вы мяне перарываць.

Я гляджу тэлевізар цэлымі днямі, у кожным рэпартажы казалі, што вось не ўвядуць войскі…

(Суддзя зноў перапыняе).

У зале суда вісяць партрэты паважаных юрыстаў, і вось яны казалі прамовы ў судзе, і я раблю тое ж самае. Вы можаце спыніць мяне і выключыць, але я скажу, што хачу. Усе факты як адносна прысудаў, так і адносна вайны — гэта хлусня.

Калі кажуць пра НАТА, мне смешна, таму што я памятаю, як адкрывалі базу ва Ульянаўску і ўсе былі рады і задаволеныя. Губернатар, Рагозін. І ўсё цяпер пераабуваюцца, каб усе забыліся, што хлусілі яшчэ зусім нядаўна.

(Суддзя зноў перапыняе).

Паважаны суд, ёсць у вашай прафесіі плюс: вялікая зарплата, кватэра, але ёсць і мінус, вам прыйдзецца мяне слухаць.

Усе гэтыя працэсы — бессэнсоўныя. Вы хочаце спыніць прагрэс? Вы можаце зламаць шмат лёсаў, але вы пацерпіце паразу і тут, і ў тупой вайне, якую вы зараз вядзеце.

Я, безумоўна, гатовы сядзець у турме, каб сказаць усім пра тое, што гінуць людзі.

(Суддзя перапыняе).

Паважаны суд, я хачу сказаць пра прысуд, як магу, так і кажу, для мяне сапраўды важна сказаць пра тое, як у нас усё паламана.

Адзін вар'ят ўчапіўся ва Украіну, наняў імбецыла (Золатава, цытата Каржакова).

(Суддзя зноў перапыняе).

Давайце аб прысудзе, артыкул 159. Вам будзе цікава, 9 траўня, вось там танк «Армата» з 2016 года, а на вайне танкі Т-72, чаму?

(Суддзя перапыняе).

Я буду казаць, я блізкі да завяршэння, не перабівайце. Я ў вашым твары бачу гэтую «ЭрЭф», усе гэтыя Пуціны, Хрысценкі, Голікавы, як бы без вас усіх было б добра. Трэба, каб усе пакінулі ўсіх у спакоі: каб мы адчапіліся ад гэтай Украіны, каб вы, суддзі, адчапіліся ад звычайных грамадзян.

Самая лепшая цытата пра вас: «Сёння наогул час і ўлада цемры». Але вас гэта нават не кранае, а натхняе: «Мы крутыя, мы ўлада цемры».

Але наогул час пройдзе, і калі вы будзеце гарэць у пекле, падкідваць дровы будуць вашы дзяды, якія не хацелі, каб вы ладзілі новыя войны ў 21 стагоддзі. У мяне ўсё».