Ці здарыцца заўтра ў Расіі дэфолт?

Заўтра ў 7 гадзін раніцы ў РФ скончыцца ліцэнзія, што дазваляе абслугоўваць знешні доўг. Мінфін ЗША заявіў, што не будзе падаўжаць гэту ліцэнзію

default_5.jpg

Міністэрства фінансаў ЗША не будзе падаўжаць ліцэнзію, якая дазваляе Расіі рабіць выплаты для абслугоўвання знешняга доўгу, піша РИА «Новости»

Такім чынам, ліцэнзія, якая дазваляе РФ абслугоўваць знешні доўг, будзе працаваць толькі да 07:01 раніцы 25 сакавіка па маскоўскім часе.

Калі Расія не зможа зрабіць выплаты, будзе абвешчаны дэфолт.