Кіеў пазбавіў Мінск статусу горада-пабраціма
Кіеўская гарадская рада на сённяшнім пасяджэнні пазбавіла Мінск статусу горада-пабраціма.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram мэра Віталя Клічко.
Па словах мэра Кіева, Мінск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам.
«Так што нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расійскіх войскаў у нашу дзяржаву», — дадаў Клічко.
Нагадаем, раней у Кіеве было прынята рашэнне перайменаваць станцыі метро «Мінская» і «Брэсцкая» з-за ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі.