Лацінская Амерыка. Прэмію Нобеля ў літаратуры далі не таму пісьменніку
Не толькі кітайскія ўлады, чый дысідэнт атрымаў прэмію Нобеля за мір, не задаволеныя рашэннем шведскай каралеўскай акадэміі, якая вызначае лаўрэатаў узнагароды. Свае «фу» таксама выказваюць левыя інтэлектуалы Лацінскай Амерыкі. Ім не падабаецца, што прэмію за літаратуру атрымаў перуанец Марыё Варгас Льоса. Апошні вядомы не толькі як бліскучы літаратар. У 1980-я гады Льоса ўступіў у канфлікт з левымі інтэлектуаламі, выступіўшы ў падтрымку лібералаў. З часам пісьменнік стаў нават сімвалам лібералаў усяго кантыненту.
Не толькі кітайскія ўлады, чый дысідэнт атрымаў прэмію Нобеля за мір, не задаволеныя рашэннем шведскай каралеўскай акадэміі, якая вызначае лаўрэатаў узнагароды. Свае «фу» таксама
выказваюць левыя інтэлектуалы Лацінскай Амерыкі. Ім не падабаецца, што прэмію за літаратуру атрымаў перуанец Марыё Варгас Льоса. Апошні вядомы не толькі як бліскучы літаратар. У 1980-я гады Льоса
ўступіў у канфлікт з левымі інтэлектуаламі, выступіўшы ў падтрымку лібералаў. З часам пісьменнік стаў нават сімвалам лібералаў усяго кантыненту. Каб неяк насаліць нобелеўскаму лаўрэату, левая прэса
прыдумала цікавую тэорыю пра тое, што існуюць два Льосы. Першы — Варгас Льоса, які пісаў у 60–70-я з пазіцый марксіста, і цяперашні Льоса — ліберальны. І быццам прэмію
Нобеля атрымаў менавіта малады левы прагрэсіўны Льоса. Пры гэтым яны спекулююць на тым факце, што раннія творы аўтара сапраўды разглядаліся шмат кім як атака на тагачасную лацінаамерыканскую мадэль
капіталізму. Так, першую кнігу Льосы «Горад і сабакі» не хацелі друкаваць па той прычыне, што аўтар паказвае быт вайсковых кадэтаў. Цэнзары ўбачылі тут замах на ўсю сістэму
вайсковых дыктатур, якія панавалі тады ў рэгіёне. Тэорыя гэта, аднак, мае слабыя месцы. Творы, якія Льоса напісаў ужо будучы лібералам, таксама дастаткова цікавыя і значныя.
Па матэрыялах «Rebellion» (Мексіка)