Легенда бразільскага футбола Пеле заклікаў Пуціна спыніць вайну.
Пуцін раней называў Пеле адным са сваіх любімых гульцоў

Фота з сайта "Российской газеты"
Легенда бразільскага футбола Пеле публічна заклікаў Уладзіміра Пуціна пакласці канец уварванню ва Украіну, паведамляе УНІАН
"Я хачу выкарыстоўваць сённяшнюю гульню як магчымасць звярнуцца з просьбай: спыніць гэта ўварванне. Не існуе аргументаў, якія маглі б апраўдаць гвалт", — заявіў футбаліст на сваёй старонцы ў Instagram за некалькі хвілін да таго, як нацыянальная зборная Украіны пераможна згуляла ў адборачным матчы чэмпіянату свету.
Апошнім разам Пеле і Пуцін сустракаліся ў Маскве ў 2017 годзе падчас Кубка канфедэрацый. Тады кіраўнік Расіі называў караля футбола адным са сваіх любімых гульцоў.
"Калі мы сустракаліся ў мінулым і абменьваліся ўсмешкамі, якія суправаджаюцца доўгім поціскам рукі, я ніколі не думаў, што аднойчы мы будзем так падзеленыя, як сёння", — напісаў Пеле