Ліз Трас наперадзе на выбарах на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі — апытанне

Вынікі будуць падведзеныя ў верасні 2022.

liz_tras.jpeg

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас апярэджвае на выбарах на пасаду прэм'ер-міністра экс-кіраўніка Мінфіна Рышы Сунака. Пра гэта сведчыць апытанне інтэрнэт-кампаніі YouGov сярод 730 сябраў Кансерватыўнай партыі.
Па дадзеных аналітыкаў, зараз за Рышы Сунака маюць намер прагаласаваць 31% кансерватараў супраць 49% за Трас. Яшчэ 15% пакуль не ведаюць, як будуць галасаваць, а 6% мяркуюць, што ўстрымаюцца.
Паводле вынікаў апытання, сярод тых, хто вызначыўся, 62% галасуюць за Трас, 38% — за Сунака.
Ліз Трас неаднаразова адкрыта падтрымлівала Украіну і мае выразную пазіцыю. У траўні яна заклікала не супакойваць Расію, а адказаць сілай на агрэсію. У канцы чэрвеня Трас таксама заяўляла, што неабходна падвоіць намаганні партнёраў, якія аказваюць падтрымку Украіне.