Макрон прапанаваў гарантыі бяспекі для РФ. Яму ўчынілі дэмарш

Краіны Балтыі і іншыя еўрапейскія краіны афіцыйна заявілі аб сваёй нязгодзе са словамі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона адносна гарантый бяспекі для Расіі.

ftlzjsbhhjm4rojrdb7vtmkvda.webp

Паводле слоў двух дыпламатаў, яны прадставілі пісьмовы дэмарш дырэктару дэпартамента кантынентальнай Еўропы Міністэрства замежных спраў Францыі, піша «Reuters». Яго падтрымку дапамагла арганізаваць Чэшская Рэспубліка, якая старшынюе ў Савеце ЕС.

Прыхільнікамі дэмаршу былі Эстонія, Латвія і Літва, а таксама Польшча і Славакія.

Чэхія разаслала праект дэмаршу ў сталіцы іншых краін ЕС яшчэ на мінулым тыдні. У ім гаворыцца, што намаганні Расіі ў дачыненні да архітэктуры еўрапейскай бяспекі былі накіраваны на падзел і паслабленне Еўропы.

На пачатку снежня прэзідэнт Францыі заявіў, што Расіі трэба будзе даць «гарантыі ўласнай бяспекі» ў будучых перамовах.

У Савеце нацбяспекі і абароны Украіны адказалі, што цяпер трэба гарантаваць бяспеку свету ад Расіі, а не наадварот.

Прадстаўнік Польшчы заявіў, што ў гарантыях бяспекі мае патрэбу Украіна і дзяржавы Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Пазней афіцыйны прадстаўнік французскага прэзідэнта сказаў, што ў словах Макрона «няма нічога новага» і яны нібыта адпавядаюць заявам Украіны аб тым, што пасля заканчэння вайны будуць перамовы.

Паводле unian.net.