На ўзбраенні ва Украіне цяпер на 43 танкі больш, чым да вайны

Ва Узброеных сіл Украіны цяпер на 43 танкі больш, чым у пачатку вайны з Расіяй

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg

Танкавыя страты ўкраінскай арміі значна ніжэйшыя, чым у РФ. Акрамя таго, украінскія абаронцы захапілі больш за сотню трафейных танкаў. Цяпер украінская армія мае больш танкаў, чым да пачатку вайны, паколькі працягвае захопліваць іх у Расіі, піша Forbes.

За час вайны Украіна страціла прынамсі 74 танкі. Сярод іх знішчаныя і захопленыя. Расія ж падчас вайны ва Украіне страціла не менш за 274 танкі. Паводле даных выдання, сілы абароны Украіны захапілі прыкладна 117 расійскіх танкаў, астатнія — знішчаны на полі бою.

Аналітыкі, якія вывучылі даныя з адкрытых крыніц, сцвярджаюць, што цяпер ўкраінская армія можа мець на 43 танкі больш, чым месяц таму  — прычым без прыцягнення ніводнай цалкам новай адзінкі тэхнікі.

Тым часам расіяне захапілі па меншай меры 37 украінскіх танкаў. Гэтага недастаткова, каб кампенсаваць прыкладна 274 страчаных танка.

"Гэтыя 117 танкаў, якія захапіла Украіна, — гэта толькі тыя, якія аналітыкі могуць пацвердзіць візуальна. Фактычная сума амаль напэўна нашмат вышэйшая", — адзначае выданне.

Паводле УНІАН