«Нам няма пра што гаварыць з агрэсарам» — прэзідэнт Малдовы пра адносіны з РФ
Мая Санду не бачыць магчымасці падтрымліваць з Расіяй канструктыўныя адносіны пасля яе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Фота dumskaya.net
Прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што ёй "няма чаго абмяркоўваць з дзяржавай-агрэсарам", калі каментавала магчымасць перамоваў з расійскімі ўладамі, піша www.unian.net.
Па словах Санду, яна не бачыць магчымасці падтрымліваць канструктыўныя адносіны з Расіяй пасля яе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Паводле яе слоў, пагрозы і запалохванні іншых краін — гэта тая палітыка, якую дэманструе РФ.
"Такія інструменты Расіі: пагрозы, спробы запалохвання іншых краін. Тое, што мы бачым ва Украіне, вельмі сур'ёзна. Калі мы прыйшлі да ўлады, мы заявілі, што хочам канструктыўных стасункаў з Расіяй. Пасля таго, як пачалася гэтая вайна, якія адносіны могуць быць з агрэсарам, з дзяржавай, якая забівае сваіх суседзяў?" — сказала прэзідэнт.

Нядаўна прэзідэнт Мая Санду таксама заявіла, што Расія вядзе гібрыдную вайну супраць Малдовы, спрабуючы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Яна падкрэсліла, што Украіна сёння абараняе не толькі ўласную свабоду, але і свабоду Малдовы.
Са слоў кіраўніка Службы выведкі і бяспекі Аляксандру Мусцяцэ, Расія планавала ўварвацца на тэрыторыю Малдовы ў пачатку 2023 года. Ён адзначыў, што рэалізацыя гэтых планаў залежыць ад развіцця вайны ва Украіне. Аднак небяспека расійскай агрэсіі для Малдовы не знікла і цяпер. "Пытанне не ў тым, ці ажыццявіць РФ наступ на тэрыторыю Малдовы, а ў тым, калі гэта здарыцца: або ў пачатку года, у студзені, лютым ці пазней — сакавік, красавік. Але, паводле інфармацыі, якую мы маем, Расійская Федэрацыя мае намер ісці далей", — сказаў Мустяцэ.

Таксама варта згадаць, што днямі намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін прыгразіў Малдове "катастрофай" з-за яе супрацоўніцтва з НАТА. Але ў МЗС Малдовы жорстка адказалі на расійскія папрокі: "Мы свабодна краіна, і мы самі вырашаем, як развіваць нашу краіну".