New York Times: Дворнікаў знік, у ЗША сумняюцца, што ён усё яшчэ кіруе войскамі Расіі ва Украіне

Амерыканскія крыніцы сумняюцца, што генерал Аляксандр Дворнікаў, якога Пуцін прызначыў кіраваць войскамі Расіі ва Украіне, усё яшчэ адказвае за ваенныя дзеянні, бо яго не бачылі ўжо некалькі тыдняў.

18149.jpg


«Расійскія вайскоўцы, разбітыя і дэмаралізаваныя пасля трох месяцаў вайны, здзяйсняюць тыя ж памылкі ў сваёй кампаніі па захопу часткі Усходняй Украіны, якія вымусілі іх адмовіцца ад імкнення захапіць усю краіну», —сказалі New York Times высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі.

У той час, як расійскія войскі захопліваюць тэрыторыю, прадстаўнік Пентагона заявіў, што іх «павольны і паступальны» тэмп змарыў іх, і што агульная баявая моц узброеных сіл Расіі паменшылася прыкладна на 20%.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у красавіку прызначыў новага камандуючага войскамі ва Украіне, генерала Аляксандра Дворнікава, што многія расцанілі як прызнанне таго, што першапачатковы вайсковы план РФ праваліўся.

Са слоў амерыканскіх афіцыйных асоб, Дворнікаў паспрабаваў прымусіць разрозненыя паветраныя і наземныя падраздзяленні РФ каардынаваць свае атакі, але апошнія два тыдні яго не бачылі, што прымусіла некаторых чыноўнікаў ЗША разважаць пра тое, ці па-ранейшаму ён адказвае за ваенныя дзеянні.

Расійскія пілоты працягваюць дэманстраваць тыя ж паводзіны, пазбягаючы рызыкі, што і ў першыя тыдні вайны. Па словах афіцыйных асоб ЗША, Расія так і не ўстанавіла ніякай перавагі ў паветры.

РФ яшчэ ўдаецца дамагацца пэўнага прагрэсу на Усходзе Украіны, але некаторыя раёны, якія ўдалося захапіць акупантам, адбіваюць украінскія войскі. Са слоў афіцыйных асоб ЗША, перакрыцце расійскіх ліній забеспячэння на ўсход ад Харкава паставіць расійскія войскі ў такое ж становішча, у якім яны знаходзіліся пасля наступу на Кіеў.

У першыя тыдні вайны Расія вяла сваю ваенную кампанію з Масквы, і на месцах не было Цэнтральнага ваеннага камандзіра, які мог бы камандаваць. У пачатку красавіка, пасля таго як праблемы з лагістыкай і маральным духам Расіі сталі відавочныя, Пуцін даручыў генералу Дворнікаву кіраваць ваеннымі дзеяннямі.

Ва Украіне Дворнікаў наладзіў больш спарадкаваны працэс. Расійскія пілоты пачалі каардынаваць свае дзеянні з наземнымі войскамі і расійскія падраздзяленні абмяркоўвалі адзін з адным агульныя мэты.

Але цяпер уварванне «праходзіць на Усходзе не асабліва інакш, чым на Захадзе». «У расійскім войску ёсць некаторыя глыбокія недахопы, якія яны не змаглі б выправіць за апошнія некалькі тыдняў, нават калі б паспрабавалі. Недахопы глыбокія і фундаментальныя», — піша амерыканскае выданне.

Расійскія ўзброеныя сілы дзейнічаюць у дактрынальнай методзе савецкага стылю, згодна з якім нізавыя войскі не ўпаўнаважаны паказваць на недахопы ў стратэгіі, якія павінны быць відавочныя, або ўносіць карэктывы.

Са слоў амерыканскіх вайскоўцаў, украінцы пасля сямі гадоў навучання разам з вайскоўцамі з ЗША і іншых краін NATO ідуць больш заходняму метаду і прадэманстравалі асаблівую гнуткасць у адаптацыі да абставін.