Нямецкая кааліцыя ўзгадніла пастаўкі цяжкіх узбраенняў для Украіны

Кіруючая кааліцыя ў Германіі ўзгадніла пастаўкі цяжкіх узбраенняў для Украіны. Раней самая буйная палітычная сіла — Сацыял-дэмакратычная партыя — стрымана ацэньвала магчымасць такіх паставак.

z7vqzats9fs.jpg


Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter дэпутата Бундэстага ад свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) і ўдзельніка парламенцкай групы ў абароннай палітыцы Маркуса Фабера.

«Дарагія сябры, Германія цяпер будзе хутка пастаўляць ва Украіну цяжкую тэхніку. Я рады, што мы з СвДП і нашы партнёры па кааліцыі змаглі дамовіцца аб гэтым», — адзначыў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што нямецкі абаронны канцэрн гатовы паставіць Украіне да 50 танкаў і 60 БМП.

А міністр замежных спраў Аналена Бербак казала, што ў Еўропы няма больш часу для адгаворак, і Кіеву неабходна паставіць цяжкае ўзбраенне.