Па мянушцы Шныр. Украінскія партызаны ліквідавалі чарговага калабаранта
У акупаванай Кахоўцы (Херсонская вобласць) узарвалі «гаўляйтара» расійскіх захопнікаў Андрэя Штэпу па мянушцы Шныр. Пра гэта піша unian.net.

Штэпа быў назначаны расійскімі акупантамі кіраўніком некалькіх населеных пунктаў Кахоўскага раёна. Пра яго гібель паведаміў у сацсетках дэпутат Херсонскага абласнога савета Сяргей Хлань.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, калабарант, якога
падарвалі ў Кахоўцы — гэта Шныр. Выбачайце за слэнг, але такія яны — «каштоўныя
кадры» акупацыйных улад», — напісаў Хлань.
Ён дадаў, што Штэпа служыў расійцам з-за продажу
самагону і наркотыкаў і ахвотна здаваў захопнікам украінскіх актывістаў.

Кахоўка, якая знаходзіцца на левым беразе Дняпра, застаецца пад кантролем расійцаў амаль з самага пачатку поўнамаштабнага
ўварвання РФ ва Украіну.
Нагадаем, што ад пачатку расійскай акупацыі ўкраінскія партызаны ліквідавалі ўжо некалькіх калабарантаў, якія пагадзіліся служыць «новым уладам».