«Пагалілі галовы, распраналі». Украінскія жанчыны распавялі пра перабыванне ў расійскім палоне
Украінскія вайскоўцы-сувязісткі Анастасія Матрушчанка і Аляксандра Цапук пасля вызвалення распавялі пра знаходжанне ў расійскім палоне. Сваімі гісторыямі яны падзяліліся з Мінрэінтэграцыі.
Размяшчэнне вайсковай часткі, дзе несла службу Анастасія
Матрушчанка, акупанты расстралялі артылерыяй і танкамі. Пасля чаго ўзялі байцоў
у палон, звязалі рукі, на вочы надзелі павязку.
Спачатку дзяўчына трапіла ў Беларусь, ваенны неславянскай
знешнасці пагражаў ёй расправай. Пазней іх перавялі ў СІЗА Бранска, дзе яны
падвяргаліся катаванням за тое, што не адказвалі на прывітанне «Слава
Расіі!».
Дзяўчатам-ваенным давялося перажыць шмат страшнага. У
прысутнасці мужчын прымушалі цалкам распранацца, прысядаць. Пастрыглі нагала. У
камеры зноў і зноў дапытвалі, распавядае Анастасія.
Вузел сувязі, дзе праходзіць службу Аляксандра Цапук,
абараняўся ад націску ворага усімі магчымымі сродкамі. Але акупанты актыўна
ўжывалі цяжкае ўзбраенне, закідвалі бункер гранатамі. Жанчыны цудам засталіся
жывыя.
У Беларусі, распавядае Аляксандра, іх хацелі выкарыстоўваць
для здымак у прапагандысцкіх сюжэтах і патрабавалі перайсці на расійскую мову.
Нагадаем, 2 красавіка з палону акупантаў былі вызваленыя
ўкраінскія вайскоўцы. Усіх шакаваў іх знешні выгляд — ім расійкія захопнікі пагалілі
галовы.
Паводле unian.net.