«Парад» знішчанай расійскай тэхнікі ў Кіеве. Фота
25 жніўня Украіна адзначыць 32-гі Дзень незалежнасці. Праз небяспеку варожых ракетных удараў масавых святкаванняў сёлета не будзе. Але кіеўскія ўлады вырашылі арганізаваць своеасаблівы «парад» на цэнтральнай вуліцы сталіцы, размясціўшы дзясяткі адзінак падбітай тэхнікі арміі РФ на Хрышчаціку.
Вуліцу перакрылі сёння раніцай, рыхтуючы экспазіцыю. Па перыметры дзяжураць супрацоўнікі паліцыі. Бліжэйшымі днямі людзям дазволяць прагуляцца па праезджай частцы, агледзець варожыя машыны і нават пакінуць на іх пасланні.
У такім фармаце Кіеў адзначае свята ўжо другі год запар.