ПАРЕ прызнала Расію дзяржавай з тэрарыстычным рэжымам

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла сёння, 13 кастрычніка, рэзалюцыю, у якой Расійская Федэрацыя названа тэрарыстычным рэжымам.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Рэзалюцыя была прынята аднагалосна, за яе прагаласавалі 99 дэпутатаў, прысутных у зале, адзін устрымаўся, паведамляе «Еўрапейская праўда».

На восеньскай сесіі ПАРЕ, якая праходзіць у Страсбургу, у чацвер быў прадстаўлены дакумент пад назвай «Далейшая эскалацыя агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны».

У ім адзначаецца, што «гэтая агрэсія павінна быць адназначна асуджана як злачынства сама па сабе, як парушэнне міжнароднага права і як галоўная пагроза міжнароднаму міру і бяспецы».

У рэзалюцыю была ўнесена папраўка, якая прапаноўвала «абвясціць Расійскую Федэрацыю тэрарыстычным рэжымам». Падчас галасавання яе падтрымалі 79 дэпутатаў, двое былі супраць і адзін устрымаўся.

У рэзалюцыю таксама была ўключана папраўка з заклікам даць Украіне сістэмы СПА.

ПАРЕ стала першай міжнароднай арганізацыяй, якая прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам.



Перад галасаваннем у ПАРЕ па відэасувязі выступіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён заклікаў падтрымаць рэзалюцыю.

— Поўнамаштабная вайна супраць нашай дзяржавы працягваецца ўжо больш за 230 дзён. І чым больш дапамогі Украіна атрымае цяпер, тым хутчэй будзе завяршэнне рускай вайны, — сказаў Зяленскі ў звароце да еўрапейскіх структур. — Менавіта цяпер, калі дзяржава-тэрарыст спрабуе яшчэ больш нас усіх запалохаць, мы павінны адказаць на расійскі тэрор яшчэ больш моцным і змястоўным супрацоўніцтвам. Гэта сапраўдная абарона. Наша агульная абарона нашай дэмакратыі, нашага ладу жыцця.

Народны дэпутат, чалец украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, Аляксей Ганчарэнка распавёў пра галасаванне, дзе за «вельмі моцную рэзалюцыю» прагаласавалі 99 дэлегатаў, устрымаўся адзін. Расійскі рэжым — тэрарыстычны. Гэта магутны сігнал сусветнага маштабу і гэта яшчэ адзін крок, каб Расію прызналі краінай-спонсарам тэрарызму.

Адзначаюцца найважнейшыя моманты рэзалюцыі.

Упершыню ў гісторыі Рада Еўропы заявіла, што трэба даць зброю! Гаворка ідзе аб сістэмах СПА для абароны цывільнага насельніцтва.

Знаходжанне Расіі ў Радзе Бяспекі ААН — нелегальнае, няма юрыдычных падстаў, на якіх яна там знаходзіцца.

Варта спадзявацца на больш хуткае стварэнне міжнароднага трыбунала.

Паводле www.eurointegration.com.ua, t.me/Pravda_Gerashchenko, t.me/V_Zelenskiy_official