Паўночная Карэя разгортвае ў РФ свае ракетныя падраздзяленні для ўдараў па Украіне

Паўночная Карэя карыстаецца Расіяй, каб выпрабоўваць свае балістычныя тэхналогіі. Украіна выступае ахвярай гэтых выпрабаванняў, і размаўляе пра ракеты для СПА. А ў самой РФ думаюць, як ратаваць Wildberries. Ідуць 1625-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота з mk.ru

Фота з mk.ru

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 261 баявое сутыкненне, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 6 жніўня.

На Канстанцінаўскім і Пакроўскім кірунках расійцы здзейснілі па 29 атак на кожным.

На Ліманскім і Славянскім кірунках расіяне па 14 разоў атакавалі абарону Украіны.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку армія РФ 12 разоў атакавала пазіцыі УСУ ў раёнах Старыцы, Ваўчанску і ў бок Хатняга, Зямлянога Яра, Івашкаўшчыны.

На Купянскім і Гуляйпільскім кірунках адбылося па 11 атак расіянаў на кожным.

* * *

У ноч на 6 жніўня Расія атакавала Украіну двума супрацькарабельнымі ракетамі «Онікс», двума супрацьрадыёлакацыйнымі ракетамі Х-31П і 101 ударным БпЛА тыпу Shahed (большасць з іх — рэактыўныя), «Гербера», «Італмас» і дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя». Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 66 БпЛА тыпу Shahed, «Гербера», «Італмас» і дронаў іншых тыпаў.

Раніцай 6 жніўня расійскія войскі атакавалі Балаклею Харкаўскай вобласці, загінулі 3 чалавекі.

6 жніўня расійцы атакавалі беспілотнікам чыгуначную станцыю ў Лазавой Харкаўскай вобласці, у выніку ўдару загінулі двое мужчын, яшчэ восем чалавек пацярпелі.

У ноч на 6 жніўня расійскія войскі нанеслі ўдары чатырма КАБамі па Сумах, пашкоджаны шматпавярховыя дамы, нежылыя будынкі і аб'екты інфраструктуры. Як мінімум 12 пацярпелых.

Расійскі горад Яраслаўль падвергнуўся ўдарам дронаў у ноч на 6 жніўня, быў нанесены ўдар па НПЗ «Слаўнафта-ЯНАС» у Яраслаўлі. Завод быў пад ўдарамі не менш за 6 разоў.

* * *

763318699_3040255436181422_6706062195240187662_n.jfif

* * *

Паўночная Карэя перакінула ў Расію партыю з больш чым 100 балістычных ракет і спецыялізаваныя ракетныя падраздзяленні. Гэта прывядзе да яшчэ больш маштабных разбурэнняў і ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ва Украіне, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Як піша ISW, на захадзе Расіі пачалося разгортванне паўночнакарэйскага ракетнага падраздзялення ў складзе каля 90 салдат, абсталяванага 120 балістычнымі ракетамі і шасцю пускавымі ўстаноўкамі. Акрамя таго, Паўночная Карэя раней ужо адправіла ў Расію партыю з 40 паўночнакарэйскіх балістычных ракет КН-23/24.

В ISW адзначылі, што выкарыстанне Расіяй паўночнакарэйскіх ракет дасць КНДР магчымасць праводзіць палявыя выпрабаванні сваёй балістыкі і атрымліваць зваротную сувязь для ўдасканалення ракет.

Пры гэтым дадаванне большай колькасці паўночнакарэйскіх ракет у арсенал Расіі, верагодна, дазволіць ёй у бліжэйшай будучыні актывізаваць балістычныя ракетныя ўдары па Украіне, не звяртаючыся да выкарыстання сваіх рэзерваў. Паўночнакарэйскія ракеты, якія маюць большую баявую нагрузку, але меншую дакладнасць, пацягнуць за сабой больш маштабныя разбурэнні і ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва.

* * *

Па даных агенцтва Reuters, ЗША працягваюць перагаворы аб наданні Украіне дазволу на вытворчасць ракет-перахопнікаў Patriot, у якіх Кіеў тэрмінова мае патрэбу для абароны ад расійскіх атак, нават пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў сумневы наконт такой здзелкі.

Крыніцы Reuters дадалі, што сярод абмяркоўваемых варыянтаў — магчымасць для Украіны вырабляць некаторыя кампаненты для канчатковай зборкі ў іншых краінах Еўропы.

«Гаворкі пра спыненне перагавораў не было», — адзначыў адзін з крыніц выдання.

Па словах чатырох крыніц Reuters, сярод разглядаемых варыянтаў — вытворчасць кампанентаў Patriot ва Украіне і іх адпраўка ў Германію для канчатковай зборкі, уключэнне Украіны ў існуючую амерыкана-еўрапейскую праграму перахопнікаў Patriot Lockheed Martin Corp (LMT.N), а таксама наданне Кіеву дазволу на вытворчасць больш таннай версіі PAC-3.

Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Трампа адзначыў, што ЗША «вывучаюць некалькі патэнцыйных шляхоў будучага абаронна-прамысловага супрацоўніцтва з Украінай», дадаўшы, што любая дамоўленасць павінна ставіць на першае месца бяспеку амерыканскіх тэхналогій.

У публікацыі адзначаецца, што нават калі Украіна складзе пагадненне аб вытворчасці перахопнікаў Patriot, яна пачне атрымліваць новыя ракеты не раней чым праз год ці нават пазней. Для задавальнення неадкладных патрэбаў ёй спатрэбяцца іншыя ракеты, і яна заклікае саюзнікаў перадаць ёй частку сваіх запасаў.

* * *

Абмен разведданымі паміж Вашынгтонам і Кіевам істотна палепшыўся пасля таго, як у сакавіку 2025 года Белы дом часова перакрыў доступ да інфармацыі з-за няўдалай сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Авальным кабінеце, піша Politico.

Па словах Джорджа Бароса, дырэктара па інавацыях і разведцы з адкрытых крыніц Інстытута вывучэння вайны, Трамп у мінулым годзе дазволіў дзяліцца данымі для ўкраінскіх удараў па расійскай энергетычнай інфраструктуры — гэта стала ключавым для стварэння «дадзенай структуры стымулаў», якая павінна падштурхнуць Маскву да перагавораў.

«Гэтыя ўдары сталі нашмат боль магутнымі і эфектыўнымі толькі з 2025 года, калі адміністрацыя Трампа дазволіла абмен данымі, які дапамог украінцам атрымаць лепшую інфармацыю для больш эфектыўных удараў», — распавёў Барос.

Па яго словах, амерыканскія сістэмы ранняга папярэджання пасылаюць сігнал ва Украіну аб ўваходзячых ракетных атаках Расіі яшчэ з першых дзён вайны.

* * *

Украінскія ўдары па лагістычных хабах Wildberries нанеслі кампаніі настолькі сур'ёзны ўрон, што для аднаўлення ёй можа спатрэбіцца сума, роўная чвэрці ўсяго дэфіцыту бюджэту Расіі, пішуць The Moscow Times і The Bell.

За некалькі тыдняў кампанія страціла каля 20% складскіх магутнасцей. Прамы ўрон, па ацэнках крыніц, можа перавысіць 100 мільярдаў рублёў, а ў горшым сцэнары — дасягнуць 200 мільярдаў. З-за адтоку прадаўцоў абарот маркетплейса ўпаў на чвэрць.

Праблема Wildberries пагаршаецца яе бізнес-мадэллю: грошы ад пакупніка яна атрымлівае адразу, а прадаўцу пералічвае толькі праз некалькі тыдняў, выкарыстоўваючы гэты часовы прамежак для фінансавання бягучых выдаткаў і зніжак. Такая схема трымаецца, пакуль абарот расце, але як толькі ён падае, назапашаныя абавязацельствы перастаюць пакрывацца новымі паступленнямі.

Крыніцы прагназуюць, што кампанія будзе заставацца стратнай на працягу некалькіх гадоў, а для перабудовы бізнесу ёй давядзецца нарасціць доўг па меншай меры на 1,3 трыльёна рублёў.

Крыніцы The Bell лічаць, што ўлады не дапусцяць банкруцтва маркетплейса — ужо разглядаюцца падатковыя канікулы, ільготныя крэдыты для пацярпелых прадаўцоў, дазвол выкарыстоўваць склады «Пошты Расіі», а магчыма, і ільготнае крэдытаванне самой кампаніі. Праблема ў тым, што і ў дзяржавы рэсурс абмежаваны: за першае паўгоддзе дэфіцыт бюджэту РФ дасягнуў 5,7 трыльёна рублёў — у паўтары разы больш гадавога плана, а да канца года, па прагнозах, можа вырасці да 7-8 трыльёнаў. Гэта азначае, што сума, неабходная для выратавання Wildberries, роўная прыкладна чвэрці ўсяго гадавога дэфіцыту РФ.