Перамовы з Расіяй роўныя капітуляцыі

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв'ю AFP, што пачатак перамоваў з Расіяй у бягучай сітуацыі на фронце быў бы для Украіны раўназначны капітуляцыі.

vajna_2_2.jpg


«Калі ініцыятыва на полі бою належыць вам, крыху дзіўна атрымліваць прапановы накшталт: «Вы ўсё роўна не зможаце зрабіць усё ваеннымі сродкамі, вам трэба весці перамовы», — сказаў Падаляк.
Паводле яго слоў, пачатак перамоваў у такіх умовах будзе азначаць, што краіна, «якая вяртае свае тэрыторыі, павінна капітуляваць перад краінай, якая прайграе».

padaljak.webp

Раней у лістападзе газета The Washington Post паведамляла, што ЗША папрасілі Украіну публічна прадэманстраваць гатоўнасць да перамоваў з Расіяй. Пасля гэтага, сцвярджалі крыніцы Politico, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў сваю пазіцыю па перамовах з Расіяй.
Па словах Падаляка, Масква не зрабіла Кіеву «ніякай прамой прапановы» аб мірных перамовах, паколькі «Расія не хоча перамоваў». Падаляк лічыць, што прэзідэнт РФ Пуцін па-ранейшаму думае, што «ён можа знішчыць Украіну, гэта яго дакучлівая ідэя» — і перамовы з ім «не маюць сэнсу».