Першая буйная расійская кампанія выказалася супраць вайны
«Русал» заклікае расследаваць забойствы ў Бучы і спыніць вайну.
«Русал» стала першай расійскай кампаніяй, якая выступіла з заклікам расследаваць ваенныя злачынствы ва Украіне, на гэта звяртае ўвагу газета »Financial Times» у сваім пятнічным нумары.
У адрозненне ад многіх іншых буйных расійскіх экспарцёраў і свайго заснавальніка Алега Дзерыпаскі, «Русал» не знаходзіцца пад санкцыямі. Вайна і рэакцыя на яе сусветнай супольнасці нанеслі шкоду ланцужкам паставак кампаніі.
«Паведамленні з украінскага горада Буча ўзрушылі нас. Мы лічым, што гэтае злачынства павінна быць старанна расследавана. Мы выступаем за аб'ектыўнае і бесстаронняе расследаванне гэтага злачынства і заклікаем да суровага пакарання вінаватых. Якім бы цяжкім гэта ні здавалася ва ўмовах інфармацыйнай вайны, якая працягваецца», — гаворыцца ў заяве старшыні савета дырэктараў «Русала» Бернарда Зоневельда.
Кампанія таксама заклікае «да хутчэйшага мірнага вырашэння канфлікту, каб захаваць бясцэнныя чалавечыя жыцці і вярнуцца да нармальнага жыцця».
Паводле ВВС