Польшча. Cарматы прыдумалі Еўрапейскі саюз?
У кракаўскім Нацыянальным музеі адчынілася выстава, прысвечаная феномену сарматызму ў польскай культуры і гісторыі. Сарматызм — гэта ідэалогія польскай шляхты. Першы раз сарматызм як асобная дактрына згадваецца ў ХV стагоддзі. Аднак папулярнасць канцэпцыя набыла ў эпоху барока. Шляхціцы лічылі сябе асобнай расай ад славян, сцвярджалі, што быццам іх прашчуры прыйшлі ў Польшчу з Дону. Кодэкс сармата патрабаваў ад іх абсалютнай мужнасці на поле бою, абароны сваіх карпаратыўных праў. Тэма сарматызму дасюль вельмі спрэчная ў польскім грамадстве.
У кракаўскім Нацыянальным музеі адчынілася выстава, прысвечаная феномену сарматызму ў польскай культуры і гісторыі. Сарматызм — гэта ідэалогія польскай шляхты. Першы раз сарматызм як
асобная дактрына згадваецца ў ХV стагоддзі. Аднак папулярнасць канцэпцыя набыла ў эпоху барока. Шляхціцы лічылі сябе асобнай расай ад славян, сцвярджалі, што быццам іх прашчуры прыйшлі ў Польшчу з
Дону. Кодэкс сармата патрабаваў ад іх абсалютнай мужнасці на поле бою, абароны сваіх карпаратыўных праў. Тэма сарматызму дасюль вельмі спрэчная ў польскім грамадстве. Выстаўленыя экспанаты, галоўным
чынам карціны і дакументы, спрабуюць адказаць на пытанне пра месца шляхецкай традыцыі ў гісторыі Польшчы. Ці не быў сарматызм і яго наступства — шляхецкая анархія — адной з прычынай
упадку Рэчы Паспалітай, як сцвярджаюць некаторыя. У сваю чаргу, прыхільнікі сарматызму лічаць, што менавіта адчайны дух шляхціцаў заклаў асновы славутага польскага гераічнага рэспубліканскага руху
ХІХ стагоддзя. Акрамя таго, ідэя, што ўсе арыстакраты Рэчы Паспалітай належаць да адной расы, рабіла прасцей інтэграцыю эліт у гэтым шматнацыянальнай сярэднявечнай дзяржаве, якая, на думку шматлікіх
гісторыкаў, была папярэднікам цяперашняга Еўрапейскага Саюзу.
Па матэрыялах “Polityka (Польшча)