Пошты свету аб'явілі Расіі і Беларусі паштовую блакаду

Пошты Польшчы, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Аўстраліі спыняюць дастаўку адпраўленняў у і з Расіі і Беларусі ў адказ на заклікі дыпламатаў, валанцёраў і «Укрпошты».

277777124_5063301877049759_3167715779245337330_n.jpg


Пошты гэтых краін ужо падалі адпаведныя дакументы ў Сусветны паштовы саюз аб спыненні дастаўкі адпраўленняў у / з Расіі і Беларусі, паведамляе hromadske.radio.
Да паштовай блакады далучылася таксама Латвійская пошта, якая ў сакавіку спыніла паштовыя грашовыя пераводы ў і з Расіі і Беларусі.
«Паштовая блакада — гэта вынік працы ўкраінскіх дыпламатаў, валанцёраў, украінскай дыяспары і, вядома, «Укрпошты», якая, як прызначаны аператар краіны-члена Сусветнага паштовага саюза, неаднаразова звярталася да калег з пошт іншых краін з заклікам разарваць сувязі з Расіяй. Спадзяюся, астатнія пошты таксама неўзабаве далучацца да нашай шасцёркі і перастануць дастаўляць адпраўленні ў Расію і Беларусь. Гэта важна, паколькі з увядзеннем санкцый і выхадам кампаній з рынку Расіі пошта стала каналам увозу падсанкцыйных тавараў. Таму вельмі важна, каб паштовыя аператары падтрымалі дзеянні сваіх краін па спыненні агрэсіі Расіі і перасталі дастаўляць адпраўлення ў Расею і Беларусь. Тым поштам, якія гэта ўжо зрабілі, вялікі дзякуй за падтрымку і прынцыповую пазіцыю», – пракаментаваў генеральны дырэктар Укрпошты Ігар Смялянскі.
«Укрпошта» спыніла дастаўку ў / з Расіі і Беларусі з першых дзён поўнамаштабнай вайны. Усе пасылкі з Расіі і Беларусі, якія на той ужо паступілі ў «Укрпошта», былі адпраўленыя назад адрасатам. Цяпер ажыццявіць паштовае адпраўленне або грашовы перавод у Расію ці Беларусь з аддзяленняў «Укрпошта» немагчыма.