
Фотаздымкі
апублікаваў тэлеграм-канал прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля.
«Наведалі Бучу. Паказаў прэзідэнту Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен, высокаму прадстаўніку ЕС Жазэпу Барэлю і прэм'еру Славакіі Эдуарду Хегеру зверствы, учыненыя расіянамі ў дачыненні да мірных украінцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
«Мы ніколі не даруем ворагам гэтых злачынстваў. Сумесна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», — дадаў Шмыгаль.
Фота з тэлеграм-канала Дзяніса Шмыгаля