Пуцін адмяніў верхнюю ўзроставую мяжу для кантрактнікаў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які адмяняе верхнюю ўзроставую мяжу для жадаючых падпісаць першы кантракт на праходжанне ваеннай службы. Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі РФ.

original_52.jpg


Закон набывае моц са дня апублікавання. Раней кантракт маглі заключаць расійскія грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў і замежнікі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Цяпер гэтае абмежаванне будзе знята: пайсці служыць у войска па кантракце змогуць і тыя, хто старэйшы, — да заканчэння працаздольнага ўзросту.
З ініцыятывай зняцця абмежавання па ўзросце выступілі ў Дзярждуме. Як адзначалася ў тлумачальнай запісцы, «для прымянення высокадакладнай зброі, эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі неабходныя высокапрафесійныя спецыялісты. Вопыт паказвае, што такімі яны становяцца да 40-45 гадоў».
Намеснік кіраўніка Мінабароны РФ Мікалай Панкоў растлумачыў, што гаворка ідзе пра людзей да 50 гадоў.
Законапраект аднагалосна прынялі дэпутаты Дзярждумы, затым ён быў ухвалены ў Савеце Федэрацыі. Цяпер яго падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.