Пуцін прызначыў вінаватых у падрыве Крымскага моста
Уладзімір Пуцін заявіў, што аўтары, выканаўцы і заказчыкі падрыву Крымскага моста — гэта спецслужбы Украіны, паведамляе «Інтэрфакс».

«Тут, як вы толькі што далажылі, сумневаў няма — гэта
тэракт, накіраваны на разбурэнне крытычна важнай грамадзянскай інфраструктуры
Расійскай Федэрацыі. І аўтары, выканаўцы, і заказчыкі — спецслужбы Украіны», —
сказаў Пуцін падчас сустрэчы з кіраўніком Следчага камітэта Расіі Аляксандрам
Бастрыкіным.

Кіраўнік СК паведаміў на сустрэчы з Пуціным, што пасля
выбуху следчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб тэрарыстычным
акце. Паводле слоў Бастрыкіна, да гэтага датычныя «грамадзяне
Расіі і замежных дзяржаў, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы гэтага тэракту». Ён
дадаў, што СК даў ФСБ і МУС даручэнні аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Пуцін упершыню пракаментаваў выбух на Крымскім
мосце, які адбыўся 8 кастрычніка.