Пуцін рыхтуецца адстрэльвацца

З'явілася фота ля яго рэзідэнцыі ў Валдаі. Яе ахоўваюць «Панцырамі». Гэтыя комплексы СПА абараняюць ад верагоднага ўкраінскага ўдару асабіста Пуціна і яго блізкіх.

msg_1583655041_2364.jpg

«Агенцтва» высветліла, хто з'яўляецца найбольш верагодным аб'ектам для абароны ўстаноўкамі ЗРПК «Панцыр-С1», якія ў апошнія дні былі заўважаны на будынках у цэнтры Масквы і на невялікім аддаленні ад падмаскоўнай Рублёўскай шашы, дзе жыве расійская эліта. Гэтыя комплексы СПА абараняюць ад верагоднага ўкраінскага ўдару асабіста Пуціна і яго блізкіх.
Такую выснову можна зрабіць пасля таго, як устаноўка СПА з'явілася побач з валдайскай рэзідэнцыяй Пуціна. Іншых аб'ектаў для аховы, акрамя рэзідэнцыі, тут проста няма.
Жыхар горада Валдай у Наўгародскай вобласці выслаў здымак, зроблены ў вёсцы Яшчарава на мінулым тыдні — на ім разлік комплексу СПА, які, па словах аўтара фота, быў размешчаны ў селішчы «некалькі тыдняў таму». На фота, верагодна, комплекс «Панцыр-С1». Такія ж у апошнія дні былі заўважаны ў цэнтры Масквы і ў Падмаскоўі.
Фраза «некалькі тыдняў таму» можа сведчыць аб тым, што сістэма СПА з'явілася ў Яшчараве неўзабаве пасля нападу ўкраінскіх дронаў на расійскія ваенныя аэрадромы ў глыбіні краіны — першая атака на авіябазы пад Разанню і ў Энгельсе Саратаўскай вобласці была 5 снежня.
«Агенцтва» паразмаўляла з аўтарам здымка і пераканалася ў сапраўднасці інфармацыі. Жыхары Яшчарава і суседніх сёл, з якімі звязалася рэдакцыя, пацвердзілі размяшчэнне комплексу СПА ў Валдаі. Па словах аднаго з суразмоўцаў, комплекс не стаіць без справы — ён знаходзіцца на баявым дзяжурстве, як мінімум трое вайскоўцаў пастаянна знаходзяцца побач, антэна РЛС круціцца.
Яшчарава — адна з дзвюх бліжэйшых да прэзідэнцкай рэзідэнцыі вёсак, якая стаіць на беразе аднаго з мясцовых азёр пад назвай Вячэра. Ад Яшчарава да зямель прэзідэнцкай рэзідэнцыі крыху больш за шэсць кіламетраў па прамой.
Валдайская рэзідэнцыя Пуціна, хаця і называецца афіцыйнай, амаль не выконвае прадстаўнічых функцый. Яна больш вядома як месца асабістага адпачынку Пуціна, яго блізкіх і сяброў. Туды, паводле шматлікіх сведчанняў, на закрытыя вечарынкі да Пуціна прыязджалі зоркі эстрады. Там жа Пуцін за зачыненымі дзвярыма нярэдка сустракаецца з віп-гасцямі. 
Ніякай крытычнай інфраструктуры, стратэгічных аб'ектаў, буйных прадпрыемстваў або вялікіх масіваў ваеннай тэхнікі і асабовага складу ў гэтым раёне няма. 
Нагадаем, на мінулым тыдні ў сацсетках з'явіліся фота і відэа ўстаноўкі ЗРПК «Панцыр-С1» на адміністрацыйным будынку ў Маскве за некалькі кіламетраў ад Крамля. Яшчэ адну ўстаноўку заўважылі на даху будынка Мінабароны Расіі. 
▪️ Сістэма СПА «Панцыр С-1» прызначана ў тым ліку для абароны ад беспілотнікаў.