Раней «Кіеў за чатыры дні», а цяпер на поўдні Расіі рыхтуюць аб'екты грамадзянскай абароны

«Паўднёвыя рэгіёны Расіі павінны забяспечыць надзейную працу сістэмы, якая дазваляе экстрана апавясціць насельніцтва пры пагрозе надзвычайных сітуацый, а таксама прывесці ў належны стан ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны», — заявіў сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў.

Закінутае бамбасховішча / Ілюстрацыйнае фота

Закінутае бамбасховішча / Ілюстрацыйнае фота


«Прашу забяспечыць надзейнае функцыянаванне комплекснай сістэмы экстранага апавяшчэння насельніцтва пры пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Неабходна паўсюдна прывесці ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны ў належны стан, выключыць выпадкі незаконнага выбыцця такіх аб'ектаў з федэральнай уласнасці», — распарадзіўся Патрушаў у сераду на нарадзе па пытаннях бяспекі ў акрузе, піша ТАСС.

Сакратар Рады бяспекі таксама папрасіў Міністэрства аховы здароўя РФ і ФМБА Расіі ўзмацніць узаемадзеянне з памежнымі рэгіёнамі для аказання ім неабходнай дапамогі, у тым ліку выкарыстоўваючы для гэтых мэтаў выязныя медыцынскія брыгады.

«У першую чаргу важна забяспечыць медыцынскае абследаванне, а пры неабходнасці вакцынаванне кожнага, хто прыбывае з тэрыторый “ДНР” і “ЛНР” і з Украіны», — падкрэсліў ён, згадаўшы пра магчымыя біялагічныя пагрозы.