Расія накіравала Чэхіі ноту з-за паставак зброі Украіне, Прага назвала яе глупствам
Расія накіравала дыпламатычную ноту Чэхіі з заявай, што Прага не можа пастаўляць былое савецкае ўзбраенне ў трэція краіны без згоды Масквы.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі. Ён заявіў, што чэшскае міністэрства ніяк не адрэагуе, і сказаў, што «гэта глупства, і ў дачыненні да гэтых сродкаў няма пункта, які забараняе рээкспарт».
«У МЗС паступіла нота аб тым, што нам нібыта не дазволена пастаўляць зброю савецкай вытворчасці ў трэція краіны без дазволу Расіі. Расія патрабуе хлусіць, каб спыніць нашу падтрымку Украіны», — заявіў Ліпаўскі.
Са слоў міністра абароны Яны Чарнаховай, заява Расіі з'яўляецца чарговай нахабнай спробай адгаварыць краіны Захаду ад дапамогі Украіне: «Расія спрабуе адбіць жаданне ў заходніх краін дапамагаць Украіне — і робіць гэта пагрозамі, шантажом і распаўсюджаннем дэзінфармацыі. У гэтым выпадку Масква сцвярджае, што без згоды Расіі Чэхія не павінна экспартаваць былыя савецкія тэхналогіі», — сказала яна.
Чэшскі бок прадастаўляе Украіне зброю і іншую ваенную тэхніку. Па стане на 6 красавіка агульны кошт рэчаў, падораных Украіне, склаў 1,1 мільярда крон. Аднак з меркаванняў бяспекі Мінабароны краіны нейкі час не казала, якую ваенную тэхніку яно накіроўвае. Паводле звестак СМІ, Чэхія таксама адправіла ва Украіну самаходныя гаўбіцы «Дана» і рэактыўныя сістэмы залпавага агню РМ-70 «Град» вытворчасці Чэхаславакіі.
Паводле www.pravda.com.ua