Расія рыхтуе серыю тэрактаў у Беларусі, каб уцягнуць яе ў вайну — выведка Украіны

Расія рыхтуецца здзейсніць серыю тэрактаў у Беларусі. Такім чынам плануе ўцягнуць краіну ў вайну супраць Украіны

rf_ryhtue_terakty_u_rb.jpg

Каб уцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт супраць Украіны, Расія рыхтуе “шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і цывільнага насельніцтва” ў нашай краіне, паведамляе Telegram-канал Галоўнага упраўлення выведкі Украіны.

"Для гэтага ў горад Мазыр пад выглядам цывільнага насельніцтва прыбылі дыверсійныя групы. У іх склад уваходзяць кадравыя супрацоўнікі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення РФ і найміты прыватных ваенных кампаній, якія кантралююцца Прыгожыным і Шайгу", — піша прэс-служба выведкі Украіны.

Дыверсійныя групы рыхтуюцца здзейсніць серыю тэрактаў у краіне. Такім чынам Расія плануе паўтарыць аналагічны сцэнар, які быў ужыты Крамлём падчас вайны ў Чачні.

"Тады спецслужбы РФ арганізавалі выбухі ў некалькіх дамах Разані, абвінаваціўшы ў гэтым міфічных "чачэнскіх баевікоў", — дадае прэс-служба.

Паводле даных украінскай выведкі, ГРУ плануе артылерыйскія і ракетныя ўдары па Мазырскаму НПЗ, па аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылых масіваў;

падарваць жылыя дамы, бальніцы і школы.

"Гэта, па думку крамлёўскіх куратараў "спецаперацыі", створыць для Лукашэнкі гэтак званы "казус белі". Гэта значыць, фармальны падстава для развязвання вайны", — адзначае разведка.

Такім чынам, у Аляксандра Лукашэнкі нібыта не застанецца магчымасці пазбегнуць вайны. Таксама паведамляецца, нібытам афіцэры войска Беларусі, што атрымалі гэту інфармацыю, ужо пачалі эвакуацыю сем'яў з Мазыра.