Расія рыхтуецца эвакуяваваць з Прыднястроўя сям'і расійскіх афіцэраў — Генштаб УСУ

У Генштабе УСУ заявілі, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца складанай.

prydnjastroue_vajna.webp

Расія рыхтуецца эвакуяваць з непрызнанага Прыднястроўя сям'і расійскіх афіцэраў. Пра гэта ў вячэрняй зводцы паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны, піша ўкраінская служба RadioFreeEurope.

У Генштабе заявілі, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца складанай. "Падраздзяленні аператыўнай групы расійскіх войскаў працягваюць знаходзіцца ў поўнай баявой гатоўнасці. Узброеныя фарміраванні прыднястроўскага рэгіёна Рэспублікі Малдова нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Праводзіцца падрыхтоўка да эвакуацыі сем'яў афіцэраў аператыўнай групы расійскіх войскаў", — гаворыцца ў паведамленні. 

Адносна сітуацыі на фронце, паводле даных украінскага камандавання, расійскія вайскоўцы не спыняюць правядзенне наступальных дзеянняў ва ўсходняй аперацыйнай зоне з мэтай устанаўлення поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей і атрымання сухапутнага калідора паміж згаданымі тэрыторыямі і акупаваным Крымам.