Расія выкарыстоўвае ўкраінскіх дзяцей для выведкі
Расійскія войскі выкарыстоўваюць украінскіх дзяцей для разведкі пазіцый УСУ, паведамілі ў СБУ

Фота: Украінская праўда
Расійскія акупацыйныя войскі выкарыстоўваюць непаўналетніх украінскіх дзяцей для разведкі украінскіх ваенных пазіцый, паведамляе Служба бяспекі.
У СБУ распавялі, што ў Харкаве акупанты ўсталявалі кантакт з непаўналетнім хлопцам праз Telegram-месэджар. Расіяне абяцалі заплаціць грошы за інфармацыю аб пазіцыях УСУ на тэрыторыі горада.
Тым часам у Луганскай вобласці двое расійскіх салдат дзейнічалі наўпрост — прапанавалі 16-гадоваму падлетку грошы ў абмен на інфармацыю пра месцазнаходжанне і маршруты перамяшчэння ўкраінскіх войскаў. Хлопец спалохаўся, аднак акупанты яго супакоілі: маўляў, ты маленькі, цябе нічога не будзе.
Служба бяспекі Украіны паведамляе, што ў гэтых выпадках дзякуючы ўмяшанню сілавікоў, хлопцы не паспелі перадаць інфармацыю.
Паводле www.pravda.com.ua