Расіяне два тыдні трымалі ў канаве пад адкрытым небам пяць чалавек

Расійскія салдаты пасадзілі мужчын у прыдарожную канаву, дзе пратрымалі наступныя два тыдні. Ім выдалі брудны мяшок з саломай, некалькі старых коўдраў. «Калі ішоў дождж, усё рыззё, якое яны нам кідалі, прамокла. Ляжыш, трасешся, чакаеш раніцы, каб сонейка свяціла. Бывалі ўначы замаразкі. Тады раніцай увогуле не адчувалі ног», — распавёў адзін са зняволеных.

Багдан Гаркуша стаіць на месцы, дзе, паводле яго слоў, яго і яго сяброў трымалі пад адкрытым небам расійскія вайскоўцы.

Багдан Гаркуша стаіць на месцы, дзе, паводле яго слоў, яго і яго сяброў трымалі пад адкрытым небам расійскія вайскоўцы.

17 сакавіка пяцёра расійскіх вайскоўцаў уварваліся ў дом Багдана Грыцэнкі ў Тэрмахоўцы. У яго малодшага брата знайшлі вайсковую куртку, а Багдана палічылі артылерыйскім наводчыкам. Жахлівую гісторыю украінскіх вязняў распавядае ўкраінская рэдакцыя Radio Free Europe.

«Я сказаў ім, што гэта няпраўда, і нават калі б я быў, я б абараняў сваю зямлю», — прыгадвае 25-гадовы хлопец. Пасля гэтых слоў расіяне двойчы стрэлілі яму ў нагу; кулі прайшлі наскрозь.

Таксама расіяне захапілі чатырох сяброў Грыцэнкі з гэтага раёна. Самаму старэйшаму з іх было 29, а малодшаму — 22. Усім звязалі рукі і завязалі вочы, пасадзілі ў бронетранспарцёр і павезлі на адзін з блокпостаў у той вёсцы. Там мужчын дапытвалі і збівалі — хацелі атрымаць ад іх інфармацыю, у тым ліку пра пазіцыі ўкраінскіх войскаў. Але палонныя сказалі, што нічога пра гэта не ведаюць.

Пазней мужчын пасадзілі ў прыдарожную канаву, дзе пратрымалі наступныя два тыдні.

Ім выдалі брудны мяшок з саломай, некалькі старых коўдраў. Рукі мужчын увесь час былі звязаныя вяроўкай, а вочы — закрытыя кепкамі, перавязанымі скотчам. Іх увесь час ахоўваў узброены салдат, які пагражаў расстраляць пры любой спробе ўцячы.

Падчас затрымання зняволеныя не змаглі нават надзець курткі. «Калі ішоў дождж, усё рыззё, якое яны нам кідалі, прамокла. Ляжыш, трасешся, чакаеш раніцы, каб сонейка свяціла. Бывалі ўначы замаразкі. Тады раніцай увогуле не адчувалі ног», — распавёў адзін са зняволеных Багдан Гаркуша.

07520000_0aff_0242_0160_08da3fe54685_w1597_r0_s.webp

Мужчын кармілі кашай адзін-два разы на дзень. Іх павялі ў туалет, але рукі ў іх не развязалі; былі адкрыты толькі вочы.

«Укропы! П***ы! Чаму ты іх не забіў?! Давай іх павесім, закапаем!» — успамінаюць былыя палонныя крыкі праязджаючых расійскіх салдат. Аднойчы група салдат спынілася: «Нас білі рукамі і нагамі па ўсім целе. Мы ўпалі, скруціліся. Тады расійскія вайскоўцы запыталіся ў майго брата Руслана, чаму ён няголены, і пачалі стрыгчы бараду нажом. Так акупанты спаганялі злосць пасля абстрэлаў іх пазіцый».

Непадалёку ад месца, дзе ўтрымліваліся ваеннапалонныя, каля тыдня ў кустах ляжала цела мужчыны.

«Аднаго хлопца мы тут забілі, пальцы зламалі, а ён нават не скрывіўся. Адназначна быў пад наркотыкамі», – сказаў адзін з расійскіх вайскоўцаў.

Аднойчы вязням загадалі выкапаць магілу для нябожчыка.

У канцы сакавіка, пасля вываду расійскіх войскаў з вёскі, пяцёра чалавек засталіся без нагляду і здолелі ўцячы.

У траўні мясцовая паліцыя правяла эксгумацыю пахаванага цела. Пацярпелы — 53-гадовы жыхар суседняй вёскі Віктар Сідарэнка. На целе былі кулявыя раненні і сляды пабояў.

Паводле Польскага радыё