«Расійскаму імперыялізму трэба адказаць сілай»: Спікер парламента Фінляндыі выступаў у Вярхоўнай Радзе па-ўкраінску
Спікер парламента Фінляндыі Юсі Гала-Аго выступіў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны, прысвечанай 90-й гадавіне Галадамору.
Фінскі палітык сказаў, што вайна ва Украіне нагадала яму і яго суайчыннікам вопыт уласнай краіны, піша «Голас Амерыкі».
«30 лістапада 1939 года мая краіна Фінляндыя стала ахвярай расейскіх імперыялістычных амбіцый», — сказаў палітык.
Гэты вопыт навучыў іх, што «расійскаму імперыялізму трэба адказваць сілай». А гераічная барацьба ўкраінцаў давала іншым «мужнасці дзейнічаць».
Гала-Аго падкрэсліў, што ў Расіі не цэняць жыцця «ні сваіх, ні чужых».
«У Расіі паважаюць і разумеюць сілу. Расійскаму імперыялізму трэба адказаць сілай», — сказаў Юсі Гала-Аго.
Ён таксама назваў вялікім расчараваннем тое, што менталітэт і характар расійскай дзяржавы не змяніліся дагэтуль. Пра гэта, выступаючы ў Кіеве, казала і прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ.
«Расія змяніла назву, але не характар, не метады. І цяпер, амаль праз 100 гадоў, мы зноў бачым дэструктыўныя дзеянні Расіі супраць Украіны, супраць жытніц», — сказала яна. На гэты момант Фінляндыя накіравала 20 пакетаў ваеннай дапамогі і паабяцала падтрымліваць Украіну, «колькі спатрэбіцца».
«Спікер парламента Фінляндыі загаварыў на бліскучай ўкраінскай мове, — напісаў спікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук у сетцы Х (раней Twitter). – Такая павага і тонкае валоданне мовай не пакінулі нікога абыякавым». Украінскія дэпутаты апладзіравалі стоячы».
У сваім твітары спікер фінскага парламента паведаміў, што 25 гадоў таму працаваў ва Украіне ў амбасадзе сваёй краіны.
Ён таксама распавёў пра тое, што адчуваў, якім было жыццё ўкраінцаў падчас вайны — з 2 да 9 гадзін ночы фінскі палітык сядзеў у бамбасховішчы, пакуль расійскія войскі бамбілі Кіеў з іранскіх беспілотнікаў «Шахед».