Расійскі рэжым знаходзіцца на мяжы калапсу?
Прынамсі, такое меркаванне выказаў міністр абароны Брытаніі Бен Уолес. Ён лічыць, што Украіна здольная выцесніць Расію з Данбаса.
Міністр абароны Вялікабрытаніі наведаў з візітам Украіну. Бен Уолес мяркуе, што расійскі рэжым знаходзіцца на мяжы калапсу.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Бен Уолес лічыць, што Украіна здольная выцесніць Расію з Данбаса. Пра гэта ён сказаў у Кіеве падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
"Я бачу шмат агульнага ў нашай гісторыі, таму што, па-першае, значна мацнейшая армія праціўніка, фашысцкі рэжым. Так, сапраўды, мы цяпер бачым, што Украіна здольная выцесніць Расію з Данбаса. Мы бачым, што той рэжым, аб якім я ўжо сказаў, ён на мяжы калапсу па меншай меры ў тым, што тычыцца ваеннай моцы. Гэта значыць, яны цяпер таксама на мяжы знясілення», — сказаў Уолес.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што словы Брытаніі — у адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін — пераходзяць да дзеянняў.
"Зброя, фінансы, санкцыі — тры рэчы, у якіх Вялікабрытанія паслядоўна паказвае сваё лідарства ў падтрымцы Украіны", — сказаў Зяленскі.