Расійскі вайсковец прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага жыхара Украіны

Расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын падчас судовага пасяджэння прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага мірнага жыхара ў Сумскай вобласці, паведамляе карэспандэнт ВВС з залы суда.

Фота ЕРА

Фота ЕРА

Гэта першы працэс над расійскім вайскоўцам за злачынствы на тэрыторыі Украіны.

Шышымарына абвінавачваюць у расстрэле бяззбройнага веласіпедыста і ставяць у віну артыкул "парушэнне законаў і звычаяў вайны". Іншымі словамі, Шышымарына судзяць як ваеннага злачынцу. Яму пагражае пакаранне ад 10-15 гадоў аж да пажыццёвага зняволення.

28 лютага ў пасёлку гарадскога тыпу Чупахоўка Сумскай вобласці ён стрэліў у бяззбройнага сталага веку мужчыну, які ехаў па ўбочыне дарогі на веласіпедзе.

Шышымарын распавёў, што, нібыта, перад інцыдэнтам калону расійскай тэхнікі абстраляла ўкраінская армія. Ён і чацвёра іншых расійскіх ваенных, калі адыходзілі, захапілі чыйсьці аўтамабіль, які да гэтага абстралялі, і паехалі ў вёску за падмогай. Па дарозе яны ўбачылі мужчыну з веласіпедам.

"Мне загадалі стрэліць, і я стрэліў у яго адну чаргу, ён упаў. Мы ехалі далей".

62-гадовы мужчына памёр у некалькіх дзясятках метраў ад свайго дома.

Шышымарын родам з Іркуцку, служыў камандзірам аддзялення ў 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі Маскоўскай вобласці.