Расійскія алігархі абмяркоўваюць фізічную ліквідацыю Пуціна?

Па дадзеных украінскай выведкі, асобныя расійскія алігархі ўжо абмяркоўваюць магчымасць фізічнай ліквідацыі Уладзіміра Пуціна. Буйны бізнес незадаволены санкцыямі, якія былі ўведзеныя за вайну Расіі супраць Украіны.

p5xegq_lv354cpoirt7ds6sawe6eda2jdildi43.png


Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны.

Як адзначае выведка, у Маскве прайшла сустрэча расійскага алігарха Пятра Авена і казахскага мільярдэра Аляксандра Машкевіча. На ёй Авен адзначыў, што расійскія алігархі вельмі раздражнёныя палітыкай Пуціна.

Па дадзеных ГУР, абмяркоўвалася, што алігархі шукаюць шляхі ўздзеяння на Пуціна ці на яго блізкае атачэнне з сілавога блока. Але гэта пагаршаецца тым, што Пуцін нікога да сябе не падпускае.

«У першую чаргу алігархаў, якіх ён лічыць ненадзейнымі. Зрэшты, буйны расійскі бізнес ужо гатовы да радыкальных крокаў. Асобныя алігархі нават абмяркоўваюць аплату фізічнай ліквідацыі Пуціна», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней украінская выведка паведамляла, што расійская эліта разглядае некалькі варыянтаў адхілення Пуціна ад улады. У прыватнасці меркавалася, што яго месца пасля ліквідацыі нібыта можа заняць цяперашні дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.