Расійскія рэгіянальныя газеты выйшлі з антываеннымі вокладкамі

Уральская выдавецкая група «ВК-медыя» выпусціла газеты, якія выходзяць у паўночных гарадах Свярдлоўскай вобласці Расіі, з вокладкамі, прысвечанымі вайне Расіі ва Украіне.

_8p5c4.jpg


На сённяшніх выпусках газет «Вячэрні Краснатур’інск», «Вячэрні Карпінск», «Пра Паўночнаўральск» і сяроўскай газеты «Глобус» напісана «Гэта вар'яцтва павінна быць спынена!».

На вокладках таксама размешчана спасылка на петыцыю на Change.org. супраць правядзення «ваеннай спецаперацыі» ва Украіне. На дадзены момант яе падпісала больш за 1,1 млн чалавек.

Нагадаем, што СМІ ў Расіі катэгарычна забараняюць аб’ектыўна пра вайну ва Украіне. Раскамнагляд патрабуе выкарыстоўваць інфармацыю афіцыйных крыніц і называць вайну «ваеннай спецаперацыяй».

«Але калі чорнае назваць белым, чорным яно ад гэтага быць не перастане», — зазначаюць выданні.