Рэтэйлер Lego выпусціў фігуркі з абаронцамі Марыупаля

У гонар воінаў, якія затрымалі ворага.

leha2.jpg

Рытэйлер Lego Brickmania, які распрацоўвае гістарычныя канструктары на ваенную тэматыку, стварыў фігуркі ў гонар украінскіх абаронцаў «Азоўсталі».
Пасля навінаў аб выпуску фігурак, прысвечаных украінскім ваенным медыкам, заснавальнік кампаніі Эндру Бікрафт анансаваў яшчэ адну калекцыю — з абаронцамі Марыупаля.
«Узброеныя сілы, Нацыянальная гвардыя, добраахвотнікі тэрытарыяльнай абароны і іншыя абаронцы «Азоўсталі», якія амаль тры месяцы пратрымаліся ў Марыупалі, тым самым затрымалі расейскую армію і дазволілі Украіне выйграць бітву за Кіеў», — напісаў Бікрафт.

leha3.jpg

Фігуркі былі створаны шляхам спалучэння звычайных дэталяў Lego, надрукаваных на замову дэталяў і спецыяльнага абсталявання, напрыклад, рэалістычнай зброі ад брэнда цацак BrickArms.

leha1.jpg