РФ хоча не Данбас: у Расіі ў вайне іншая ключавая мэта

Расія хоча патруляваць большую частку Чорнага мора і быць там дамінантнай сілай.

czornae_mora_logo.jpg

Ключавая мэта расійскага войска ва Украіне — гэта на самай справе не Данбас, а Адэса і поўны кантроль над Чорным морам.

Пра гэта распавёў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка: «Паводле цяперашняга стану ў іх план-мінімум — гэта проста анексія гэтай тэрыторыі, план-максімум — гэта, калі атрымаецца, развіваць наступ на Нікалаеў і далей на Адэсу. Таму што ключавая мэта гэтай вайны — гэта на самай справе не Данбас, а гэта, безумоўна, Адэса і поўны кантроль над Чорным морам».


Са слоў Дзенісенкі, увасабленне гэтага плана важнае для Крамля яшчэ і таму, што калі расіяне здолеюць захапіць Адэсу, яны тады вяртаюцца ў пачатак ХХ стагоддзя, калі Савецкі Саюз патруляваў большую частку Чорнага мора і быў дамінуючай сілай у Чорным моры.

«То-бок, гэта іх дактрына стогадовай даўнасці», — канстатуе дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны.

У той жа час, пакуль рускае войска дасягнуць гэтага не здолела. «Сітуацыя такая, што мы перарэзалі сістэму забеспячэння часткова паміж часткамі груповак расійскага войска на поўдні Украіны. Пакуль што яны на гэтым кірунку асабліва нічога зрабіць не могуць. Яны абкопваюцца, і яны рыхтуюцца да анексіі гэтай тэрыторыі», — распавёў Дзенісенка.


Паводле УНІАН