РФ рыхтавала свой флот для ракетных удараў па Заходняй Еўропе?

Расія рыхтавала свой флот для ракетных удараў па Заходняй Еўропе яшчэ да вайны з Украінай і не адмаўляецца ад такіх планаў і цяпер.

ft_1.jpg

Яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расія рыхтавала свой флот да нанясення ўдараў па цэлях у глыбіні Еўропы ракетамі з ядзернымі баегалоўкамі ў выпадку патэнцыйнага канфлікту з NATO.

Гэта вынікае з сакрэтных дакументаў, якія бачыла Financial Times (FT) і якія перадалі газеце заходнія крыніцы

Карты далёкіх мэтаў, такіх, як заходняе ўзбярэжжа Францыі і Бароў-ін-Фернес у Вялікабрытаніі, былі падрабязна апісаны ў прэзентацыі для афіцэраў, якая папярэднічала поўнамаштабнаму расійскаму ўварванню ва Украіну.

Раней Financial Times паведамляла, што з таго ж сховішча 29 сакрэтных расійскіх ваенных файлаў стала вядома, што Масква адпрацоўвала прымяненне тактычнай ядзернай зброі на ранніх стадыях канфлікту з буйной сусветнай дзяржавай. Апошнія выкрыцці паказваюць, як Расія ўяўляла сабе канфлікт з Захадам далёка за межамі NATO, плануючы серыю разбуральных удараў па Заходняй Еўропе.

Файлы, сабраныя паміж 2008 і 2014 гадамі, уключаюць спіс мішэняў для ракет, якія могуць несці як звычайныя боегалоўкі, так і тактычную ядзерную зброю. Расійскія афіцэры падкрэсліваюць перавагі нанясення ядзерных удараў на ранняй стадыі.

Аналітыкі, якія бачылі дакументы, кажуць, што яны адпавядаюць ацэнцы NATO пагрозы ракетных удараў расійскага флоту вялікай далёкасці і хуткасці, з якой Расія, верагодна, звернецца да ядзернай зброі.

Карты, зробленыя ў прэзентацыйных мэтах, а не для аператыўнага выкарыстання, ілюструюць выбар з 32 аб'ектаў NATO ў Еўропе для ВМФ Расіі.

Аб'екты расійскага Балтыйскага флоту знаходзяцца ў асноўным у Нарвегіі і Германіі, у тым ліку ваенна-марская база ў Бергене, а таксама радыёлакацыйныя пункты і аб'екты спецназа.

Дакументы, якія прасачыліся ў прэсу, таксама паказваюць, што Расія захавала магчымасць несці тактычную ядзерную зброю на надводных караблях, нягледзячы на ​​пагадненне 1991 года паміж Савецкім Саюзам і ЗША пра ліквідацыю такой магчымасці.

Сярод расійскіх носьбітаў тактычнай ядзернай зброі значацца «зенітныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, якія размяшчаюцца на надводных караблях і падводных лодках» і «зенітныя ракеты карабельнага і берагавога базавання з ядзернымі боегалоўкамі для паразы груповак супрацьпаветранай абароны праціўніка».

Як адзначае выданне, нядаўнія вучэнні па адпрацоўцы тактычнай ядзернай зброі па загаду Пуціна сведчаць аб тым, што даныя сакрэтных дакументаў, якія трапілі ў FT, усё яшчэ адпавядаюць сучаснай расійскай ваеннай дактрыне.

У чэрвені расійскія вайскоўцы практыкавалі пагрузку супрацькарабельных крылатых ракет савецкіх часоў Р-270 на карвет класа «Тарантул» у Калінінградзе, дзе, паводле афіцыйных асоб NATO, захоўваецца незадэклараваны запас тактычных ядзерных боегаловак. 

У ліпені Дзярждэпартамэнт ЗША паабяцаў сачыць за дзеяннямі Расіі на фоне новых пагроз з боку прадстаўнікоў Крамля адносна размяшчэння ракетна-ядзернай зброі.

Падчас саміту NATO ў Вашынгтоне стала вядома, што ЗША і Германія дамовіліся размясціць у Германіі, у тым ліку, ракеты «Тамагаўк»  для ўзмацненьня стрымлівання і абароны  сваіх партнёраў па NATO.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў 13 ліпеня заявіў, што еўрапейскія сталіцы стануць «патэнцыйнымі» ахвярамі, калі еўрапейскія краіны пагодзяцца размясціць амерыканскія ракеты далёкага дзеяння.

 Паводле www.pravda.com.ua