РФ ударыла па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай, якая можа несці ядзерную боегалоўку

Верагодна, Расія ўдарыла па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай «Рубеж», на якую можна паставіць і ядзерны зарад. Гэта першае баявое прымяненне такога тыпу ракет. Пашкоджаны цэнтр рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. Пасля абстрэлаў у Дняпры адбылося некалькі пажараў.

raketny_kompleks_rybezh.jpg

Расія атакавала Днепр. Паветраныя сілы УСУ сцвярджаюць, што раніцай 21 лістапада расійскія войскі выпусцілі па Украіне міжкантынентальную балістычную ракету.

Як паведамілі паветраныя сілы Украіны, для ўдару 21 снежня РФ выкарыстоўваліся ракеты рознага тыпу: аэрабалістычная ракета «Кінжал», сем крылатых ракет Х-101 і міжкантытэнтальная балістычная ракета (МБР), адзначае www.currenttime.tv

Запуск быў ажыццёўлены з Астраханскай вобласці, заявілі ў УСУ. Іншых падрабязнасцяў украінскія вайскоўцы не прыводзяць. Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Украінская СПА збіла шэсць ракет Х-101. «Па іншых ракетах — без істотных наступстваў», — гаворыцца ў зводцы ВСУ.

Калі інфармацыя аб пуску МБР адпавядае рэчаіснасці, то гэта першае баявое прымяненне такога тыпу ракет.

Міжкантынентальныя балістычныя ракеты маюць далёкасць у пяць тысяч кіламетраў, але некаторыя з іх могуць пераадольваць адлегласць больш за дзевяць тысяч кіламетраў.

Днём раней украінскія тэлеграм-каналы без спасылак на крыніцы пісалі пра тое, што Расія можа ўдарыць па Украіне МБР РС-26 «Рубеж», якая здольная несці ядзерны зарад. Некаторыя з іх пісалі, што гэта будзе тэставы пуск, іншыя ж паведамлялі аб баявым. У гэты ж дзень амбасады ЗША, Італіі, Грэцыі і Іспаніі ва Украіне абвясцілі, што будуць часова закрытыя.

Паводле даных кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака, у выніку атакі быў пашкоджаны цэнтр рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю. Часткова разбураная кацельня, выбітыя некалькі дзясяткаў вокнаў. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Акрамя таго, пашкоджаныя дзевяць гаражоў, прамысловае прадпрыемства, два прыватныя дамы. У адным з дамоў здарыўся пажар, яго патушылі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі два чалавекі — 57-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына.

Таксама былі атакаваныя Кіеў, Кіеўская, Адэская і Сумская вобласці. Там узніклі сур'ёзныя праблемы з электразабеспячэннем. 

У Днепрапятроўскай вобласці, акрамя Дняпра, быў нанесены ўдар па Крывым Рогу. Там пацярпелі 17 чалавек, 10 з іх знаходзяцца ў бальніцы, паведаміў Лысак. Паводле яго слоў, адна з пацярпелых, 38-гадовая жанчына, у цяжкім стане, у яе рэзаныя раны галавы. Таксама ў горадзе пашкоджаныя пяць шматкватэрных дамоў, два мікрааўтобусы і легкавы аўтамабіль.

Увечары 20 лістапада расійскія войскі атакавалі Канстанцінаўку Данецкай вобласці. Паводле абласной пракуратуры, пацярпелі пяць жанчын ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў і 56-гадовы мужчына. У іх мінна-выбуховыя траўмы, асколачныя раненні, кантузіі і страсенне галаўнога мозгу. Пашкоджаны 10 фасадаў шматкватэрных дамоў, магазін, гараж і аўтамабіль.

Зяленскі: РФ шукае ракеты па ўсім свеце, каб прымяніць іх супраць Украіны

Уладзімір Зяленскі выказаўся пра верагодны ўдар балістычнай ракетай у сваім Telegram-канале. прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«21 лістапада Украіна святкуе Дзень годнасці і свабоды — успамінае дзве ўкраінскія рэвалюцыі, ушаноўвае тое, што ўкраінцы ёсць насамрэч. Сёння наш шалёны сусед яшчэ раз паказаў, які ён насамрэч і як пагарджае годнасцю, свабодай і жыццём людзей. І як ён баіцца», — сказаў прэзідэнт.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, цяпер праціўнік працягвае шукаць ракеты па ўсім свеце, каб прымяніць іх супраць Украіны. Сёння праціўнік упершыню ўжыў міжкантынентальную балістычную ракету, піша www.rbc.ua.

«Усе характарыстыкі — хуткасць, вышыня — міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Зараз ідуць экспертызы. Відавочна, што Пуцін выкарыстоўвае Украіну як палігон. Відавочна, што Пуцін баіцца, калі побач з ім існуе проста нармальнае жыццё, калі краіна проста хоча быць і мае права быць незалежнай», — дадае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Марыі Захаравай патэлефанавалі і загадалі не каментаваць паведамленні пра ўдар МБР па Дняпры. Гэта здарылася падчас брыфінгу

Афіцыйнаму прадстаўніку МЗС РФ Марыі Захаравай падчас брыфінгу з журналістамі патэлефанавалі і забаранілі каментаваць паведамленні пра ўдар расійскай балістычнай ракеты па Дняпры, піша meduza.io.

Калі Захарава адказвала на званок, мікрафоны былі ўключаныя — і прысутныя журналісты, а таксама ўсе, хто сачыў за брыфінгам у прамой трансляцыі на сайце МЗС, чулі размову.

«Па "Южмашу" ўдар балістычнымі ракетамі, пра што заходнія СМІ сталі казаць, не каментуем наогул», — заявіў мужчынскі голас, які называў Захараву «Машай».

Захарава паведаміла, што званок быў «адказам ад экспертаў». «Перад брыфінгам былі пытанні ў сувязі з супярэчлівымі матэрыяламі ў інтэрнэце. Удакладніла ў экспертаў, ці наша гэтая тэма. Адказ прыйшоў падчас брыфінгу — МЗС не каментуе. Так што інтрыгі ніякай няма», — заявіла Захарава ТАСС.

У заяве УСУ, а таксама ў паведамленнях адміністрацыі Днепрапятроўскай вобласці і Дняпра не гаворыцца, па якім аб'екты быў нанесены ўдар. Былы дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што ракета была выпушчаная па прадпрыемстве «Южмаш».