Расійскіх вайскоўцаў, якія былі каля ЧАЭС, чакае прамянёвая хвароба

Спецыялісты замералі радыяцыйны фон у Рудым лесе: расійскім войскам не спадабаецца.

1649525175_4764.jpg

Спецыялісты зафіксавалі ў Рудым лесе зоны адчужэння, дзе расіяне капалі траншэі, анамальна высокія радыяцыйныя паказчыкі.

Кіраўнік НАЭК «Энергаатам» Пётр Коцін разам са спецыялістамі кампаніі наведаў адзін з участкаў Рудога лесу ў зоне адчужэння, дзе расійскія вайскоўцы капалі траншэі і спрабавалі будаваць фартыфікацыйныя збудаванні.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале «Энергоатом», на месцы былі ажыццёўленыя замеры радыяцыйнага фону.

«На гэтым месцы былі зафіксаваныя анамальна высокія паказчыкі радыяцыйнага стану», — адзначылі ў кампаніі.

Так, паказчык знешняга апраменьвання (гама-фон) у месцах вымярэння складаў 3,2-4 мкЗв/г (мікразівертаў у гадзіну), што ў 10-15 разоў перавышае норму. 

Зафіксаваныя анамальна высокія паказчыкі радыяцыйнага стану. Фота t.me/energoatom_ua

Зафіксаваныя анамальна высокія паказчыкі радыяцыйнага стану. Фота t.me/energoatom_ua

Адзін з паказчыкаў, які фарміруе ўнутранае апрамяненне, што атрымалі акупанты ад паверхні глебы (Бэта-забруджванне), у месцах вымярэння складаў па 90 Sr, што ў 160 разоў больш за норму.

Паводле паведамлення, іншым фактарам унутранага апраменьвання з'яўляецца Альфа-забруджанне, якое фармуецца з прычыны раскіданых на гэтым участку Рудога лесу фрагментаў апрамененага ядзернага паліва, графітавага пылу і да таго падобнага. Гэтыя фрагменты цяпер размешчаныя на глыбіні 40-80 см, але акупацыйныя войскі капалі і глыбей.

Пры траплянні ўнутр арганізма такі від апрамянення аказвае ўплыў у дзясяткі і сотні разоў больш магутны, чым ад гама- і бэта-выпраменьвання.

«Такім чынам, усіх акупантаў, якія амаль 30 дзён знаходзіліся і капалі зямлю ў Рудым лесе, чакае прамянёвая хвароба розных ступеняў цяжару», — інфармуюць у «Энергаатаме».